Старшынёўскія будні Віктара Карповіча
16.05.2018
—
Разное
|
Старшынёўскія будні Віктара Карповіча
15:18 / 15.05.2018
311
Першае, што кінулася ў вочы пры ўездзе ў Палушы, – дзіцячая пляцоўка. Бачна, што ўстанавілі яе зусім нядаўна – на ёй яшчэ вісеў лісток з просьбай не катацца, пакуль не застыне бетон.
Вядома, што раней насупраць сельсавета былі пляцоўкі для гульні ў валейбол і футбол, а некалькі гадоў назад на іх месцы засеялі газон і пасадзілі дэкаратыўныя дрэўцы. Безумоўна, стала прыгожа, але цяпер дзецям збірацца няма дзе... Віктар Станіслававіч, быццам пачуўшы мае думкі, дзеліцца планамі: – Хацелася б побач разбіць валейбольную і баскетбольную пляцоўкі. Калі аб’язджаў вёскі і аб’екты сельсавета, звярнуў увагу, што каля будынка былой школы ў Лошы стаяць слупы з баскетбольнымі кольцамі – думаю перавезці і ўстанавіць іх тут. – Увогуле добраўпарадкаванне вёсак сельсавета я вырашыў пачаць з Палушаў, – працягвае Віктар Станіслававіч. – Шмат гадоў быў у гэтым аграгарадку старастам, жыву тут – ведаю ўсе праблемы. Але не забываюся і пра іншыя вёскі сельскага Савета: сустракаюся з людзьмі, размаўляю – агульную мову знаходзім. На жаль, ёсць і такія, хто не прывык сачыць за парадкам у сваіх дварах і каля іх. На такіх давядзецца ўздзейнічаць іншымі метадамі. Для пачатку – словам, а калі не дапаможа – то і рублём. Планаў у новага старшыні шмат. Але і праблем – не менш. – Асноўная – дарогі. Не праходзіць дня, каб хтосьці не патэлефанаваў і не папрасіў дапамагчы з грэйдзіраваннем ці рамонтам дарогі. За дапамогай у такіх выпадках звяртаюся ў КСУП «Гудагай» ці ДРБУ №159, – гаворыць старшыня сельсавета. Нашу размову перарывае тэлефонны званок. Пенсіянерка з Гудагая просіць дапамагчы з бульбай. Віктар Станіслававіч абяцае што-небудзь прыдумаць. І абавязкова прыдумае – жаданне працаваць і дапамагаць людзям у старшыні ёсць. – Пры назначэнні на пасаду ведаў, што праблем шмат, але не думаў, што столькі. У Год малой радзімы хочацца зрабіць родную старонку прыгожай і чыстай. Цяпер закрываем міні-палігоны ў Альгінянах і Смілгах. Хочаце глянуць, што там робіцца? – задае пытанне старшыня. Мы адпраўляемся ў Смілгі. Тут працуе трактарыст з прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Мужчына спыняе работу, падыходзіць да нас. – За два дні каб управіцца. Хоць напачатку вясны добраўпарадкаваў гэты палігон, – гаворыць трактарыст. – Паглядзіце, што за месяц тут нарабілі! Звалка разраслася і выйшла за адведзеную для яе тэрыторыю – не ўсе лічаць патрэбным выкідваць смецце ў вызначанае месца: адзін выгрузіў там, дзе зручней, побач пакінуў свой «след» другі – і пайшло-паехала.
Па дарозе спыняемся каля могілак у Смілгах. Магілкі прыбраныя, стаяць кветкі, чысценька – парадавалася я. Але крыху збочыла – і застыла ў здзіўленні: за агароджай – чарговая смеццезвалка, на якой не толькі вянкі, кветкі, свечкі, але і іншае бытавое смецце. Відаць, некаторыя гаспадары не лічаць патрэбным праехаць некалькі соцень метраў да звалкі, а выкідваюць смецце побач з могілкамі – маўляў, каму трэба – прыбярэ!
Да Астраўца ехала ў маўчанні. Быў час падумаць, чаму людзі не шануюць чужую працу, не берагуць прыроду і навакольнае асяроддзе. Толькі адказу на гэтае пытанне так і не знайшлося... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месячнік навядзення парадку на зямлі, якім быў аб'яўлены красавік, завяршыўся. Якімі справамі жылі ў гэтым месяцы новавыбраныя кіраўнікі сельсаветаў і што...
|
|