Тачонага змяніў Мажэйка. 21.by

Тачонага змяніў Мажэйка

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тачонага змяніў Мажэйка

11:19 / 15.05.2018
730

Новыя кіраўнікі ўзначалілі Цэнтральную раённую бальніцу

Пасля таго, як нязменны на працягу больш трыццаці гадоў капітан астравецкага медыцынскага карабля Валянцін Ігнатавіч Тачоны пайшоў на залужаны адпачынак, “капітанскі мосцік” не доўга заставаўся незанятым. На мінулым тыдні галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы прызначаны Уладзімір Часлававіч Мажэйка.

IMG_4013.jpg

Уладзімір Часлававіч – дастойны пераемнік справы жыцця Валянціна Ігнатавіча: на працягу апошніх адзінаццаці гадоў яны працавалі ў адной камандзе: Мажэйка з’яўляўся намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце.

Уладзімір Часлававіч нарадзіўся 7 снежня 1971 года ў Ашмянах. Працоўную дзейнасць пасля заканчэння СШ №2 гэтага горада пачаў у якасці санітара ў Ашмянскай бальніцы. Затым паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут, закончыў яго па спецыяльнасці ўрач-хірург. Інтэрнатуру праходзіў у Бабруйску, два гады працаваў урачом у Кіраўскай бальніцы Магілёўскай вобласці.

З 2000 года Уладзімір Часлававіч Мажэйка працуе ў Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы: спачатку ўрачом-хірургам, затым – намеснікам галоўнага ўрача.

Жонка, Дзіна Аляксандраўна – таксама ўрач, зараз працуе загадчыцай тэрапеўтычным аддзяленнем паліклінікі.

Дачка Ангеліна – студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Уладзімір Часлававіч Мажэйка – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні прэзідыума.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы кіраўнік узначаліў Цэнтральную раённую бальніцу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика