Аляксандр Гадун – намеснік старшыні райвыканкама. 21.by

Аляксандр Гадун – намеснік старшыні райвыканкама

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працоўнай нарадзе кіраўнік раёна Віталь Казлоў прадставіў новага намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, – Аляксандра Гадуна.

Віталь Казлоў адзначыў, што Аляксандр Мікалаевіч – чалавек дасведчаны, узначальваў камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы «Минскаблдарбуд» і «Смалявіцкая ЖКГ».
У якасці прыярытэтных задач, якія стаяць перад раённай будаўнічай галіной і ЖКГ, Аляксандр Гадун бачыць будаўніцтва жылля, даступнасць якасных і танных жыллёва-камунальных паслуг, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі.
Аляксандр Гадун нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю: у 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны каледж, у 2016 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Першым месцам працы быў Клецкі вытворча-харчовы завод (інжынер па тэхніцы бяспекі і ахове працы). У 1999-2000 гг. служыў у радах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У розныя перыяды працаваў механікам, начальнікам цэха Клецкага вытворча-харчовага завода, прарабам ДРБУ №212 г. Клецка, галоўным інжынерам, дырэктарам Клецкага камбікормавага завода, начальнікам філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — ДРБУ №123 г. Смалявічы, генеральным дырэктарам КУП «Мінскаблдарбуд», дырэктарам раённага КУП «Смалявіцкая ЖКГ».

Сняжана КАЎГАРЭНЯ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працоўнай нарадзе кіраўнік раёна Віталь Казлоў прадставіў новага намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика