У цэнтры ўвагі – дзеці. 21.by

У цэнтры ўвагі – дзеці

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

160518b

У зале пасяджэнняў УАЗ «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца» адбыўся раённы бацькоўскі сход, які праводзіўся сёлета ў рамках ХІ абласнога бацькоўскага сходу «У цэнтры ўвагі – дзеці!» Гэтае мерапрыемства, якое стала традыцыйным, праходзіла ў форме адкрытага дыялогу. Варта адзначыць, што адначасова бацькоўскія сходы ў такім фармаце праходзілі ў працоўных калектывах усіх раёнаў вобласці.

Як падкрэсліла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Стонька, сёлета ўпершыню за апошнія адзінаццаць гадоў сход праводзіўся з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый раёна, менавіта на іх базе.

– Парадак сходу падказаны самім жыццём і тымі праблемамі, з якімі школа і грамадскасць не ў стане справіцца без бацькоў, без сям’і, – сказала Людміла Мар’янаўна. – Многае робіцца намі для таго, каб зберагчы дзяцей ад негатыўных учынкаў, захаваць іх жыццё і здароўе, сфарміраваць законапаслухмяныя паводзіны. Навучыць цаніць жыццё, як самае галоўнае багацце і вышэйшую каштоўнасць. Але падлеткі працягваюць учыняць злачынствы і правапарушэнні. Прыкрыя выпадкі ўжывання школьнікамі алкаголю і наркатычных сродкаў. Яны ўчыняюць спробы суіцыду і, на жаль, развітваюцца з жыццём. Непаўналетнія становяцца ахвярамі злачынстваў, перажываюць сексуальнае насілле. Дзеці траўміруюцца і прычыняюць шкоду свайму здароўю, гінуць і атрымліваюць калецтвы на дарогах і пажарах. У тым ліку і па віне дарослых.

Адзначалася, што летась у вобласці загінулі трыццаць дзяцей, двое ўчынілі суіцыд, сямёра падвергліся сексуальнаму насіллю. Кожны такі прыклад – гэта надзвычайнае здарэнне для ўсіх: бацькоў, школы, грамадства ў цэлым. У чым прычына таго, што адбываецца? Куды звярнуцца па дапамогу, калі ўзнікла праблема? Як арганізаваць вольны час дзяцей з карысцю для іх? Што прапанаваць замест дэструктыўных паводзін?

Зразумела, дзецям заўсёды хочацца даць лепшае, зрабіць іх жыццё ярчэйшым і цікавейшым, адарваць ад камп’ютараў і планшэтаў, вярнуць у рэальны свет. Для ўсебаковага развіцця дзяцей і падлеткаў ва ўстановах адукацыі раёна адкрыта 169 аб’яднанняў па інтарэсах рознай накіраванасці, у якіх займаюцца 2442 школьнікі. На базе ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» працуе 149 аб’яднанняў.

Безумоўна, самымі важнымі кірункамі для арганізацыі вольнага часу лічацца працоўная занятасць, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. Падлетак, які ведае цану працы, не будзе марна траціць час і ў далейшым выбера тую прафесію, да якой будзе імкнуцца. Той, хто захапляецца спортам, цэніць сваё здароўе, не будзе ўжываць алкаголь, наркотыкі, курыць. Менавіта бацькі павінны прывіць дзецям добрыя звычкі, паказваючы станоўчы прыклад, як правільна паводзіць сябе ў грамадстве.

Аб праблемах падлеткавай злачыннасці і адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей расказала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Марта Кардзіс. Яна адзначыла, што ў раёне назіраецца рост правапарушэнняў, звязаных з ужываннем падлеткамі спіртных напіткаў і наркатычных рэчываў. Як падкрэсліў оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Яўгеній Клімовіч, асаблівую небяспеку нясуць наркотыкі, якія праз інтэрнэт набыць стала намнога прасцей. Таму бацькі павінны цікавіцца, чым займаюцца іх дзеці ў сацыяльных сетках. Наладжваць кантакт са сваімі сынамі і дочкамі, мець з імі даверлівыя адносіны, каб дзеці самі не ўчынялі правапарушэнняў і па сваёй наіўнасці не станавіліся ахвярамі злачынстваў.

Псіхолаг цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі ЦРБ Вераніка Кіпець параіла бацькам звяртаць увагу на псіхаэмацыянальны стан падлеткаў, асабліва ў пераходным узросце – самым небяспечным па нанясенні дзецьмі сабе траўмаў і па суіцыдах. Аб пажарнай бяспецы і пакіданні дзяцей без нагляду расказаў першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі, падкрэсліўшы, што дарослыя павінны дакладна выконваць усе супрацьпажарныя правілы і, каб не здарылася бяда, пільна сачыць за дзецьмі, асабліва малалетнімі, не пакідаць іх адных дома. Дарожная бяспека і дзіця – тэма выступлення інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Алега Супрановіча. А іменна: дзеці павінны перавозіцца ў салоне аўтамашыны з прымяненнем спецыяльных утрымліваючых устройстваў, у цёмны час сутак мець флікеры, не хадзіць па вуліцы з навушнікамі ў вушах.

Эксперты адказалі на пытанні бацькоў.

Тэма бяспекі на дарозе хвалюе не толькі дарослых, а і саміх школьнікаў. Вучні СШ № 2 падрыхтавалі відэаролік у рамках акцыі «Слухай дарогу. Думай аб бяспецы», які пракаменціравалі актывісты-валанцёры Анастасія Белавусава і Аляксандр Гарох.

Завяршыўся сход відэазваротам дзяцей да сваіх бацькоў, лейтматывам якога былі словы: «Пачуйце нас, калі ласка». І сапраўды, бацькам не заўсёды хапае часу для таго, каб пагутарыць са сваімі дзецьмі, даведацца аб іх трывогах, праблемах, клопатах і патрэбах. Якія яны, нашы дзеці? Наколькі мы іх ведаем і разумеем? На такія пытанні ў раздадзеных анкетах адказвалі бацькі. Вынікі анкетавання, якое было праведзена сярод больш як 250 бацькоў, агучыла педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Іна Гапановіч. Прысутным у зале былі раздадзены падрыхтаваныя супрацоўнікамі цэнтра памяткі.

Дзеці – гэта шчасце. І дарослыя павінны прыкласці ўсе сілы для таго, каб жылося ім на нашай малой радзіме бяспечна і радасна.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зале пасяджэнняў УАЗ «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца» адбыўся раённы бацькоўскі сход, які праводзіўся сёлета ў рамках ХІ абласнога бацькоўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика