На палетках Стаўбцоўшчыны. 21.by

На палетках Стаўбцоўшчыны

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СТАРТАВАЛА «ЗЯЛЁНАЕ ЖНІВО»

Травы на сенажацях выспелі, і на мінулым тыдні на сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася адна з самых важных і адказных палявых кампаній – нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Закладуць корманарыхтоўшчыкі неабходную на зімоўку жывёле колькасць сена, сенажу і сіласу – высокімі будуць надоі малака і важкімі прывагі буйной рагатай жывёлы. Сельгаспрадпрыемствам сёлета неабходна нарыхтаваць у сярэднім на ўмоўную галаву жывёлы па 26,3 цэнтнера кармавых адзінак усіх відаў травяных кармоў. Да першага ўкосу траў прыступілі практычна ўсе гаспадаркі. У пачатку тыдня было скошана 392 гектары з адведзеных 13 500 гектараў. Механізаваныя кормаўборачныя атрады ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Агранёманскі» назапашваюць сена. Агранёманцы запакоўваюць корм у поліэтыленавую плёнку з дапамогай рулоннага прэс-падборшчыка. На палове пасеяных плошчаў скошана азімая свірэпіца. Першымі завяршылі яе ўборку і ўжо заклалі па прагрэсіўнай тэхналогіі пэўную колькасць сіласу працаўнікі ААТ «Дзераўное» і «Радзіма Якуба Коласа».

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА (ІНФАРМАЦЫЯ НА 14 МАЯ)

Кукуруза ў гаспадарках размясцілася больш як на 7400 гектарах. Самая вялікая пасяўная плошча ў ААТ «Вішнявецкі-агра» – 800 гектараў. У гэтым таварыстве і ААТ «Агранёманскі» пасеяна на зерне па 100 гектараў, а ўсяго па раёне на гэтыя мэты адведзена 410 гектараў.

Шматгадовыя травы пасеяны на 2806 гектарах з запланаваных 6805 гектараў.

Перазалужэнне сенажацяў і пашаў праведзена на плошчы 721 гектар.

Аднагадовыя травы пасеяны на 2288 гектарах, што складае 69,8 працэнта. Справіліся з гэтай работай чатыры сельгаставарыствы. У ААТ «Жацерава» пасеяна ў два разы больш да запланаванага.

 

ДАГЛЯДАЮЦЦА ПАСЕВЫ

Агульнавядома, што ад таго, як будзе праведзены догляд за пасевамі, залежыць і фарміраванне ўраджаю сельгаскультур. У гаспадарках раёна гэтымі днямі актыўна вядуцца хімпраполкі. Гербіцыды, пераважна беларускіх вытворцаў, набыты ў некалькіх фірмах, якія выйгралі аб’яўлены ДА «Белрэсурсы» тэндар на закупку сродкаў для аховы раслін. Агранамічнымі службамі выкарыстоўваюцца і эфектыўныя хімічныя прэпараты, якія раней не прымяняліся на палетках раёна. Менавіта пасляўсходавы гербіцыд шырокага спектра дзеяння «трыбун» расійскай вытворчасці для праполкі збожжавых супраць пустазелля , які набылі ў ААТ «Агранёманскі» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

 

КАШТОЎНЫЯ САРТЫ

Грэчка размесціцца сёлета на 120 гектарах у трох сельгаставарыствах, пароўну плошчаў у кожным. Першымі прыступілі да сяўбы гэтай крупяной культуры ў ААТ «Агранёманскі». За вёскай Градкі грэцкае поле засеялі тэтраплоідным сортам «анастасія». Парупіўся на гэтай рабоце вопытны механізатар Дзмітрый Сагайдакевіч. У ААТ «Налібакі Агра» завезена сёлета з ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта» і будзе пасеяна дыплоіднае насенне ранняспелай грэчкі сорту «лакнэя». Абодва сарты беларускай селекцыі РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве» і сярод іншых адносяцца да найбольш каштоўных.

 

ПЕРСПЕКТЫЎНЫ «ВЕКТАР»

Летась у ААТ «Вішнявецкі-агра» атрымалі рэкордную ўраджайнасць другога хлеба – сабралі па 445 цэнтнераў клубняў з кожнага гектара. І сёлета пастараюцца накапаць не менш. Як вядома, адзін з асноўных фактараў, які ўплывае на ўраджайнасць бульбы, – гэта правільна падабраны пасадачны матэрыял. Таму пасадзілі два сарты беларускай селекцыі, адзін з іх – «брыз», які парадаваў у мінулым годзе. Набылі таксама элітнае насенне перспектыўнага сорту «вектар», устойлівае да хвароб і спякотнага надвор’я. Галоўны аграном Леанід Новік лічыць, што айчынныя сарты па ўраджайнасці зусім не ўступаюць замежным. Пасадзіў бульбу на ўсіх 40 гектарах механізатар Леанід Слабейка. Ён будзе даглядаць пасадкі бульбы да самай восені, а зараз праводзіць сляпое акучванне.

Пр

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СТАРТАВАЛА «ЗЯЛЁНАЕ ЖНІВО» Травы на сенажацях выспелі, і на мінулым тыдні на сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася адна з самых важных і адказных палявых кампаній...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика