Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цэнтральнай раённай аптэцы № 131 для жыхароў і гасцей Мядзельшчыны 18 мая адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй на тэму «Дзень здароўя» з удзелам прадстаўнікоў беларускіх фармацэўтычных кампаній. Пройдзе ён з 11 да 15 гадзін. Наведвальнікі таксама змогуць атрымаць кансультацыю ўрача Мядзельскай ЦРБ.

***

Каманда СДЮШАР Мядзельскага раёна прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па агульнафізічнай падрыхтоўцы і кросу. Адбыліся яны 11 мая ў Плешчаніцах. Наша каманда заняла другое месца. Адметна, што сярод юнакоў 2005 года нараджэння і маладзейшых увесь п’едэстал занялі землякі. Першым быў Арцём Пачкоўскі, на другім месцы — Уладзіслаў Шароха, на трэцім — Багдан Шароха.

***

У НДЦ «Зубраня» прайшоў 46-ы Мінскі абласны злёт юных інспектараў дарожнага руху. Па выніках конкурсаў перамагла каманда СШ №3 Нясвіжа. Яна будзе прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім злёце атрадаў юных інспектараў дарожнага руху.

***

Першынство вобласці па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў палявых умовах адбылося ў Смілавічах. У склад каманды раёна ўвайшлі сем навучэнцаў Нарацкай СШ №1: Мацвей Бепершч, Павел Шнітоўскі, Леанід Ліхач, Лізавета Бародзіч, Ангеліна Мялешка, Андрэй Дамасевіч, Паліна Чарняўская. Яшчэ пяць удзельнікаў былі з Нарацкай СШ №2 (Кацярына Ракецкая, Дар’я Матняк, Ангеліна Лукашэвіч, Павел Навіцкі і Мацвей Каліноўскі), паведамляюць з Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральнай раённай аптэцы № 131 для жыхароў і гасцей Мядзельшчыны 18 мая адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй на тэму «Дзень здароўя» з удзелам прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика