Міліцэйскі трылер у Гомелі: беглы злачынец парэзаў 3 аператыўнікаў у цывільным. 21.by

Міліцэйскі трылер у Гомелі: беглы злачынец парэзаў 3 аператыўнікаў у цывільным

16.05.2018 11:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gomel.today

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гомелі ўвечары 15 траўня. На прыпынку грамадскага транспарту "Універмаг" міліцыянты спрабавалі затрымаць зламысніка, пры гэтым ён параніў нажом трох з іх, піша сайт gomel.today.

Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага здарэння пакуль не паступала. Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што ў тралейбусе №20 тры міліцыянты ў цывільным паспрабавалі затрымаць мужчыну, збеглага з калоніі. Там ён адбываў тэрмін паводле "наркатычнага" артыкулу Крымінальнага кодэксу. 

Мужчына быў узброены нажом і стаў супраціўляцца. Міліцыянты атрымалі сур'ёзныя раненні ног, а сам злачынец уцёк.

Па Гомелі быў абвешчаны план "Перахоп". Мужчына дабраўшыся да Сажа, перплыў яго і, не выходзячы з вады, пачаў спускацца ніжэй па плыні. Але каля пятай гадзіны раніцы яго, як паведамляецца, "падстрэлілі і затрымалі".

Міліцыянтаў з нажавымі раненнямі і 24-гадовага падазраванага з кулявым раненнем шпіталізавалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gomel.today Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гомелі ўвечары 15 траўня. На прыпынку грамадскага транспарту "Універмаг" міліцыянты спрабавалі затрымаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика