Запрашэнне на велапрабег. 21.by

Запрашэнне на велапрабег

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 мая 2018 г. у Стаўбцоўскім раёне пройдзе велапрабег. Арганізатары запрашаюць здзейсніць велапрагулку працягласцю прыкладна 43 км па наступным маршруце: аграгарадок Налібакі з наведваннем храма святога Архангела Міхаіла, касцёла Узнясення Дзевы Марыі, архітэктурнага аб’екта ў выглядзе Галгофы, які будуецца, затым праз вёску Целяхі да рыбалоўна-турыстычнага комплексу «Кромань», далей – па тэрыторыі Налібацкага рэспубліканскага ландшафтнага заказніка да лясных угоддзяў Кляцішчанскага лясніцтва, дзе размешчаны пчаліная пасека, невялікая ферма па гадоўлі коней, гадавальнік і міні-дэндрапарк, адкуль маршрут паварочвае назад, у Налібакі.

У сувязі з аддаленасцю маршруту ад раённага цэнтра, будзе ажыццяўляцца дастаўка ўдзельнікаў у аг. Налібакі (на платнай аснове, тэл. для даведак: 5-02-14, 5-16-20). Звяртаем увагу, што колькасць месцаў абмежавана.

Да старту ў Налібакі ўдзельнікі велапрабегу могуць прыязджаць і самастойна, папярэдне праінфармаваўшы пра гэта аргкамітэт. Заяўкі для ўдзелу ў велапрабегу прымаюцца да 17 мая ўключна па тэл.: 5-02-14, 5-16-20 ці 8-033-390-52-40, 8-29-875-69-91.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая 2018 г. у Стаўбцоўскім раёне пройдзе велапрабег. Арганізатары запрашаюць здзейсніць велапрагулку працягласцю прыкладна 43 км па наступным маршруце:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика