Шчаслівы чалавек. 21.by

Шчаслівы чалавек

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нікому так не зайздрошчу, як Міхасю Забубеннаму, былому загадчыку фермы. І п’е, але ж і здароўе беражэ, і дзецям дапамагае. Як яму гэта ўсё ўдаецца?
Цярпеў, цярпеў гадамі ды і пацікавіўся:
— Рыгоравіч, у цябе такая пенсія! Куды дзяваеш, пэўна, за каўнер?
— Ты–і што, Пятровіч! А дзеці? Віно віном, а дзеці гэта ж дзеці.
— Ясная справа, але ж раніцай у краму за бутэлькай, увечары за бутэлькай… Хіба не можна ўзяць адразу пяць ці дзесяць?
— А вось і нельга. Я ж чаму так? Натура. Калі ўзяць дзесяць, усе і асушу за дзень. Не ўтрымаюся. Не люблю, каб што стаяла. Гэта – першае, другое – трэ піць і пра здароўе не забываць. Я ж чаму раніцай і ўвечары?
— Ну, чаму?
— Колькі ад мяне да крамы? Два кіламетры з гакам! Вось я раніцай чатыры кіламетры і ўвечары чатыры. Ды каля хаты яшчэ натэпаеш пару штук. Вось табе і дзесяць. Тыя самыя, якія раяць дактары, каб уратавацца ад інфаркту. Бо хто дапаможа маёй дачцэ гадаваць сына? А ніхто. Я ж які ні бацька ці дзядуля, але загад цара нябеснага абавязаны выканаць да канца. І не маю ніякіх правоў паміраць раней часу. Гэта значыць, датуль, пакуль не пастаўлю ўнука на ногі. Вось я, браце, не тое, што нейкі Сцяпан Бобікавіч ці Раман Цуцыкавіч. Здароўе і дзеці – на першым месцы, пітво – з боку прыпёку.
Пры гэтым ён зыркаў мне ў вочы мякка, па-сяброўску, але цвёрда, востра і – наскрозь. Як куля.
Я так ганарыўся добрымі адносінамі з Міхасём, што час ад часу то аднаму, то другому куляку маўляў:
— Ну, што ты, раднуля, усё на келіх просіш? Вучыся ў Забубеннага. Вось гэта мужык. Не тое, што ты ці твае сябры. Ведае, у якой руцэ трымаць бутэльку, а ў якой – сябе.
І здзіўляўся, чаго гэта хлопцы ў адказ на маю зычлівасць глядзелі, як на дзівака, то апускалі вочы, то самі сабе ўсміхаліся. А іншы раз ляпалі па плячы і маўлялі:
— Ну, дзед Фёдар, Вы – малайчына. Дзякуй за праўду. Шчасця Вам і доўгага веку. Так трымаць!
— Няма за што, — сціпла адказваў я і ў прыўзнятым настроі тэпаў сваёй дарогай.
Аднойчы ў дзвярах магазіна я сустрэўся з дачкой прыяцеля Святланай. Мне падалося, нібы яе вочы былі чырвонымі.
— Не інакш, як плакала? – запытаўся я ў прадаўшчыцы Кацярыны. – Ад шчасця ці што?
— Грошы прасіла пазычыць на аўтобус.
— Як гэта, а ба-бацька?
— Адкуль у яго? Мне запазычыў, лічы, на пенсію, крыху меней у два іншых магазіны.
— Н-н-не р-р-разумею. За адзін месяц?
— Кожны месяц, паважаны Фёдар Васільевіч. Пра тое ведае кожны вожык і толькі Вы – не. Шчаслівы чалавек. Адным словам, дачнік.
— Увечары я чакаў Забубеннага на шляху да крамы.
— Як жызня, Рыгоравіч? Дачку з унукам адправіў без праблем?
— А якія могуць быць праблемы? Я ж маўляў, бутэлька – адно, а дзеці – наша будучыня і надзея.
І паблажліва ўсміхнуўся з маёй дзіцячай прастаты.
Панас ПАЛІТЫКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нікому так не зайздрошчу, як Міхасю Забубеннаму, былому загадчыку фермы. І п’е, але ж і здароўе беражэ, і дзецям дапамагае.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика