15 мая сваю 90-ю вясну сустрэла жыхарка вёскі Клён Галіна Андрэеўна Голуб . 21.by

15 мая сваю 90-ю вясну сустрэла жыхарка вёскі Клён Галіна Андрэеўна Голуб

Размер текста:
A
A
A


								15 мая сваю 90-ю вясну сустрэла жыхарка вёскі Клён Галіна Андрэеўна Голуб
На сустрэчу са слаўным юбілярам мяне натхніла знаёмая. Яна расказала, што Галіна Андрэеўна, якая ўсё жыццё сябравала з яе маці,  – шчырая, душэўная і памяркоўная жанчына, амаль 35 гадоў адпрацавала даяркай, выгадавала траіх дзяцей, не нарадуецца сямі ўнукам і сямі праўнукам. За сваю працу мае ўзнагароды. Цяпер жыве адна, але яе дом ніколі не пустуе, бо заўсёды прыязджаюць і дзеці, і ўнукі, каб пабачыцца з родным чалавекам, дапамагчы ў той або іншай справе.

І вось мы ў вёсцы Клён. Дагледжаны дыхтоўны дом, які размяшчаецца ля ракі Нача, і падворак патанаюць у цюльпанах і нарцысах, у квецені яблыняў, груш і сліў. Прама ля веснічак нас сустракае, як кажуць, без пяці хвілін юбіляр. Добразычлівы твар жанчыны свеціцца прыемнай усмешкай і прыцягвае сваёй шчырасцю і ветласцю. Такой жа цёплай і сардэчнай аказалася і наша далейшая размова.

– Не верыцца, што за плячыма ў мяне ўжо 90 гадоў, – гаварыла Галіна Андрэеўна. – Яны ўмясцілі ў сябе не толькі гістарычныя вехі ХХ стагоддзя, але і мноства радасцей і нягод. Нас, дзяцей, у сям’і было сямёра. Пайшла ў школу ў вёсцы Клён, але скончыць давялося толькі 4 класы, бо пачалася вайна. Хапіла ў гэта ліхалецце ўсім. У Дакудаве быў аэрадром і туды на работу зганялі нават падлеткаў. Але ў лясах з’явіліся партызаны, дык мы, каб не ісці на аэрадром, рана ўставалі, крочылі да іх па снезе след у след, каб немцы не здагадаліся, і там знаходзіліся да вечара. Дапамагалі партызанам, чым маглі. На вайне загінуў бацька. І мне са старэйшай сястрой, каб пракарміць сям’ю, прыходзілася ўсё рабіць па гаспадарцы.

Закончылася вайна, і дзяўчына ўладкавалася на торфзавод у Плавучае Галае. «Цяжкая была праца, але ж тады былі маладосць і сіла», – заўважыла Галіна Андрэеўна.

А калі ў 1950 годзе ў вёсцы Клён была пабудавана малочна-таварная ферма, гераіня нашага аповеду пайшла даяркай, і гэта работа, як аказалася ў далейшым, стала яе любімай справай. Тут жа пазнаёмілася са сваім будучым мужам, трактарыстам Леанідам. У хуткім часе пажаніліся, нарадзілася трое дзяцей. Але гэта не перашкаджала Галіне Андрэеўне ўдарна працаваць на ферме. Яна старанна адносілася да сваіх абавязкаў, за дасягнутыя высокія паказчыкі ўзнагароджана медалямі «За добрасумленную працу» і «За працоўную адзнаку», пастаянна ўдзельнічала ў злётах перадавікоў і нарадах, праводзімых у раёне, неаднаразова заахвочвалася праўленнем калгаса турыстычнымі паездкамі па краіне.

– Аб’ездзіла я ўвесь Савецкі Саюз, – дадала Галіна Андрэеўна. – Пабывала ў Пскове, Ноўгарадзе, Вільнюсе, Рызе, Таліне, на Нарачы, у розных санаторыях, падарожнічала па «Золотому кольцу».

Разам мы ўспаміналі былых кіраўнікоў калгаса «За мір» – Сяргея Міхайлавіча Арлова, Зінаіду Іванаўну Каптур. Галіна Андрэеўна расказвала, які тады панаваў працоўны ўздым, як усе імкнуліся дабівацца высокіх надояў і прываг. Ішоў час, падрасталі дзеці і станавіліся памочнікамі маці – пасля школы беглі на ферму, каб падаіць хоць колькі кароў. Адпрацаваць звыш 34-х гадоў даяркай – гэта не жарты! Да таго ж, гаспадаркай кожнаму калгасніку наразаліся надзелы, каб браць лён. Але і з гэтым спраўлялася жанчына.

Дружна жылі яны з мужам. Леанід быў першым гарманістам на вёсцы, а Галіна – выдатнай пявунняй. Ніводнае гулянне – ці вяселле, ці народзіны, ці провады ў армію – не абыходзілася без гэтай цудоўнай пары: ён іграў, яна спявала. Да месца адзначыць, сваё вакальнае майстэрства прадэманстравала Галіна Андрэеўна і нам, праспяваўшы не толькі знаёмыя песні, але нават і ў сваім сачыненні. Так-так, жанчына спаўна выкарыстоўвае доўгія вечары. Як сама прызналася: «Магу і паплакаць, і паспяваць, і песню прыдумаць...» Наогул, гумар, жарты так і сыпаліся з вуснаў Галіны Андрэеўны. Яна расказвала розныя цікавыя гісторыі, амаль што небыліцы. Напрыклад, трапіла ў бальніцу, а пашпарт не ўзяла з сабой. Малады доктар пытаецца: «Колькі вам гадоў?» У адказ чуе: «Дзевяноста». Той не верыць, думае, што жартуе бабуля. А яна, дарэчы, і сапраўды не выглядае на такі ўзрост!

У 1984 годзе Галіна Андрэеўна пахавала мужа і тады ж пайшла на заслужаны адпачынак. Але ніколі не сядзела склаўшы рукі. Трымала вялікую гаспадарку, расціла ўнукаў і ў той жа час заўсёды прыходзіла на дапамогу роднаму калгасу.

Так, шмат гадоў мінула з таго часу – дзеці дарослыя, ужо знайшлі сваю дарогу ўнукі, з’явіліся праўнукі. Жыццё Галіны Андрэеўны Голуб, як бачым, прайшло ў нястомным шчыраванні, у любові да сваёй працы, да роднага краю, да людзей. Яе паважаюць аднавяскоўцы, яна знаходзіць паразуменне з усімі, хто сустракаецца на яе шляху. Нашы пажаданні: каб шаноўная імянінніца і надалей радавала ўсіх душэўнай чысцінёй і пяшчотай, і абавязкова сустрэла свой 100-гадовы юбілей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сустрэчу са слаўным юбілярам мяне натхніла знаёмая. Яна расказала, што Галіна Андрэеўна, якая ўсё жыццё сябравала з яе маці,  – шчырая, душэўная і памяркоўная...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

17.08.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Патриот (Ушачи)
Газета Авангард
Новости Ветки
Калiнкавiцкiя навiны
Лоевский край
Mlife
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
18.08.2018
Mir24.TV Belarus
Полесская правда
Пинский Вестник
Міёрскія навіны
Чырвоны прамень
Газета Авангард
Лоевский край
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Прамень
Маяк Преднепровья
Радзiма
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика