Пры аншлазе прайшоў канцэрт народнага ансамбля народных інструментаў выкладчыкаў Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Уладзіміра Будніка. 21.by

Пры аншлазе прайшоў канцэрт народнага ансамбля народных інструментаў выкладчыкаў Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Уладзіміра Будніка

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мяркуючы па добрым настроі гледачоў, з якім яны пакідалі залу ўстановы, калектыў у чарговы раз парадаваў усіх сваім высокім выканальніцкім майстэрствам.

Што ансамбль жаданы госць на розных святах, а таксама сцэнічных пляцоўках і карыстаецца вялікай папулярнасцю у жыткаўчан, стала зразумелым яшчэ да пачатку мерапрыемства па водгуках тых, хто на яго прыйшоў. Людміла Траяноўская проста сыпала кампліменты ў адрас артыстаў і іх кіраўніка Ірыны Белавус. Жанчына ў свой час, калі вучылася ў музычнай школе, а потым і выкладала, выступала ў ансамблі. Успомніла яна нямала і знакамітых землякоў, якія ігралі ў ім.  Ды і цяпер Людміла Сцяпанаўна актыўна супрацоўнічае з музыкантамі. Таму, як старажыл, лічыць, што творчы шлях ансамбля пачынаецца з 1968 года, а гэта паўвека плённай дзейнасці на культурнай ніве. Магчыма гэта і так. Толькі афіцыйным годам нараджэння ансамбля з’яўляецца 1977, а першым яго кіраўніком Людміла Шаўчэнка.  Але падаецца, што галоўнае не ў гэтых лічбах, а ў тых дасягненнях, якіх за час існавання дабіліся артысты.

– Асабліва выніковымі ў творчым плане для выкладчыкаў музычнай школы аказаліся апошнія дваццаць пяць гадоў, калі ў 1993  калектыў узначаліла Ірына Белавус, настаўніца вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па класу акардэона, – гаворыць Людміла Траяноўская. – Пры ёй рэпертуар стаў намнога багацейшым і складанейшым. Анасамбль пачаў выконваць  класічную і сучасную музыку, творы замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў, народныя і папулярныя мелодыі. Больш яркімі і разнастайнымі сталі іх аранжыроўкі. Гэта сведчыць толькі аб адным, што Ірына Леанідаўна надзвычай творчая і здольная асоба, талент і мэтанакіраванасць якой натхняюць музыкантаў на новыя здзяйсненні. І ўсё гэта гарманічна спалучаецца з надзвычайнай сціпласцю жанчыны.

Безумоўна, што з такой любоўю да народнага ансамбля народных інструментаў адносіцца не адна Траяноўская, але і кожны яго ўдзельнік. Зараз у калектыве налічваецца шаснаццаць чалавек, выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў. Менавіта яны разам у вольны час збіраюцца на рэпетыцыі, каб потым са сцэны зачароўваць хараством музыкі гледачоў. Так было і на апошнім канцэрце. Зала настолькі праніклася чароўнымі гукамі мелодый, што першыя нумары сустракала авацыямі, якія не сціхалі да самага канца імпрэзы. Тым самым ансамбль пацвердзіў свой прафесіяналізм. А ён музыкантамі шліфуецца пастаянна. Значныя поспехі калектыў чэрпае ў абменных канцэртах паміж школамі мастацтваў. У 1995 годзе ансамбль выступіў з сольнай праграмай на абласным тэлебачанні, а ў 2003 – на абласным туры рэспубліканскага агляду-конкурса метадычнай і творчай работы выкладчыкаў ДШМ. Жыткавіцкія віртуозы пастаянныя ўдзельнікі абласных фестываляў аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў “Мелодыі роднага краю” імя Жыхарава.  На чацвёртым з іх калектыў узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені, а на сёмым – граматай за захаванне музычных традыцый і развіццё народнай музычнай творчасці. У скарбонцы ўзнагарод і ганаровыя граматы аддзела культуры райвыканкама. Высокае выканальніцкае майстэрства ансамбля выкладчыкаў Жыткавіцкай ДШМ заўважана і на ўзроўні Міністэрства культуры краіны. 7 ліпеня 2004 года калектыву прысвоена ганаровае званне «Народны». Немалы ўклад артысты ўнеслі і ў развіццё міжнародных культурных сувязей, у прыватнасці з Германіяй, за што таксама атрымана падзяка.

Зразумела, што за ўсімі гэтымі поспехамі нястомная праца выкладчыкаў школы і кіраўніка калектыву. Вось і на прайшоўшым канцэрце ансамбль практычна прэзентаваў сваім прыхільнікам новую праграму, якую падрыхтаваў літаральна за некалькі месяцаў. Гэтая акалічнасць таксама сведчыць аб теленавітасці выканаўцаў і іх высокай працаздольнасці, што паміж імі існуе моцная духоўнная і творчая повязь, якая праверана на трываласць многімі выступленнямі і рэпетыцыямі. А яшчэ высокі ўзровень  падтрымліваецца павагай да  свайго гледача, які, як паказала мерапрыемства, вельмі адданы сваім кумірам.

– Са здабыткамі народнага ансамбля народных інструментаў выкладчыкаў Жыткавіцкай ДШМ знаёмая яшчэ з тых часоў, калі мае дзеці вучыліся ў музычнай школе, – расказвае Наталля Макарэвіч. –  Таму і цяпер кожны канцэрт гэтага самабытнага калектыву для мяне надзвычай вялікае свята, столькі атрымліваеш асалоды і станоўчых эмоцый ад іх выступлення, што зарад бадзёрасці табе забяспечаны надоўга.

– Проста цуд. Эмоцыі б’юць праз край, – не хавае радасці і Таццяна Ярэміч. – Канцэрт класны.

І такіх шчырых прыхільнікаў у ансамбля народных інструментаў вельмі шмат. Яны не толькі падтрымлівалі артыстаў з залы, але і сумесна з аркестрам выконвалі нумары на сцэне. Гэта і тая ж Людміла Траяноўская, і Уладзімір Ярэміч, і Сяргей Макарэвіч, і Ларыса Альвінская, і ўзорны інструментальны ансамбль “Брава”, і многія іншыя. Дарэчы, стварэнне апошняй групы таксама справа Ірыны Белавус, якая сабрала ў калектыў навучэнцаў старэйшых класаў музычнай школы. Вопытны педагог хутка наладзіў дзелавую і творчую дзейнасць сярод таленавітых падлеткаў, таму і поспехі прыйшлі да юных музыкантаў вельмі хутка.

…Зала ў чарговы раз узрываецца апладысментамі. Але эмоцыі затухаюць адразу ж пасля першага ўзмаху дэрыхорскай палачкі Ірыны Белавус, якой яна падае каманды музыкантам.  І ў поўнай цішыні разносяцца прыгожыя гукі мелодый і спеваў, якія так лашчаць слых гледача, і ў гэтыя хвіліны здаецца, што вось яно сапраўднае чараўніцтва, якому не будзе канца.

Сяргей БЕЛКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуючы па добрым настроі гледачоў, з якім яны пакідалі залу ўстановы, калектыў у чарговы раз парадаваў усіх сваім высокім выканальніцкім
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика