Выратавалі аўтамабіль ад знішчэння. 21.by

Выратавалі аўтамабіль ад знішчэння

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС патушылі грузавік, які загарэўся.

Старшы ўчастковы інспектар аддзела ўнутраных спраў райвыканкама маёр міліцыі Андрэй Казулька і міліцыянер-вадзіцель ОДС прапаршчык міліцыі Алег Каржук прывезлі ў Ленінскую сельскую ўрачэбную амбулаторыю агульнай практыкі жанчыну на агляд. Чакаючы на ганку будынка, пакуль медыкі вынесуць вердыкт пра яе фізічны стан, яны заўважылі грузавік, што праязджаў міма і з-пад кабіны якога ішоў дым. Міліцыянеры жэстамі паказалі кіроўцу, што неабходна спыніцца, і, як толькі мужчына заглушыў аўтамабіль, пачалі ліквідаваць ачаг узгарання, паралельна паведаміўшы пра сітуацыю ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Міліцыянерам спатрэбілася дзесяць вогнетушыцеляў, каб патушыць грузавік. На шчасце, усё завяршылася без сур’ёзных наступстваў.
Ганна ІВАШЧАНКА.
Фота прадстаўлена аддзелам унутраных спраў райвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС патушылі грузавік, які загарэўся. Старшы ўчастковы інспектар аддзела ўнутраных спраў райвыканкама маёр міліцыі Андрэй Казулька і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика