Што выявіла праверка “Брэстмеліяводгаса”?. 21.by

Што выявіла праверка “Брэстмеліяводгаса”?

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выніку кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК РБ па Брэсцкай вобласці, выяўлена, што пры адсутнасці належнага кантролю з боку кіраўніцтва дзяржаўнага аб’яднання “Брэстмеліяводгас” і падведамасных прадпрыемстваў, не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні нарматыўных прававых актаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Дзяржаўнае аб’яднанне з’яўляецца прыбытковым і плацежаздольным. Разам з тым фактычная карціна “дабрабыту” складваецца з адлічэнняў падведамасных прадпрыемстваў на ўтрыманне апарату кіравання і бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне службы заказчыка. Пры гэтым памер адлічэнняў прадпрыемстваў фактычна не залежыць ад памеру іх прыбытку, а таксама канкрэтнай практычнай дапамогі аб’яднання.
У 2014-2017 гадах “Брэстмеліяводгас” з’яўляўся заказчыкам пры рэалізацыі ў Брэсцкай вобласці (у частцы фінансавання з мясцовага бюджэту) мерапрыемстваў, прадугледжаных дзвюма Дзяржаўнымі праграмамі Рэспублікі Беларусь. Фактычна падведамасныя аб’яднанню прадпрыемствы маюць гарантаваныя аб’ёмы работ, забяспечаных бюджэтным фінансаваннем, асвоена больш за 180 млн. руб. сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.
Пры гэтым вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага аб’яднання “Брэстмеліяводгас”, сведчаць пра стабільнае зніжэнне эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі, аб’ёмаў і рэнтабельнасці вытворчасці.
Аб’яднанне не выконвае паказчыкаў і заданняў, якія даводзяцца. Ва ўмовах зніжэння аб’ёмаў выконваемых будаўніча-мантажных работ працаўнікам даваліся адпачынкі без захавання заработнай платы, што ў сваю чаргу спрыяла адтоку кадраў. За тры гады спісачная колькасць работнікаў падведамасных аб’яднанню прадпрыемстваў зменшылася на 607 чалавек і на 1 студзеня 2018-га склала 1906 чалавек.
Падчас праверкі “Брэстмеліяводгаса” выяўлена незаконнае атрыманне, неэфектыўнае і з парушэннем заканадаўства выкарыстанне бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці.
Устаноўлены сістэмныя парушэнні пры ўліку дзяржаўных меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў, незаконнае іх спісанне з рэшткавым коштам на суму 1,9 млн. руб.
Дзяржаўным аб’яднаннем “Брэст-меліяводгас” як генеральнай падраднай арганізацыяй па Брэсцкай вобласці для ажыццяўлення работ па дэмаркацыі Дзяржаўнай мяжы з Украінай, якія выконваліся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дапушчана завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ на суму 220,4 тыс. руб., або 29,2 % ад кошту аплачаных работ. Завышэнні выяўлены па кожным з двух правераных участкаў дэмаркацыі, што сведчыць пра наяўнасць сістэмных недахопаў у арганізацыі аб’яднаннем выканання падведамаснымі прадпрыемствамі будаўніча-мантажных работ.
Не забяспечваецца выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па зніжэнні выдаткаў, а таксама па навядзенні парадку, захаванні прамысловай санітарыі, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.
Па выніках праверкі “Брэстмеліяводгаса” да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 144 работнікі. Скарочана фінансаванне ў памеры 1200 тыс. руб., спагнана ў бюджэт 217 тыс. руб., пакрыта ў бюджэт – 220,4 тыс. руб., пастаўлены на ўлік аб’екты асноўных сродкаў коштам 1456 тыс. руб., павялічаны кошт аб’ектаў асноўных сродкаў на суму 217,9 тыс. руб. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі.
Выяўленыя недахопы сталі прадметам разгляду калегіі Камітэта дзяржкантролю, па выніках якой зацікаўленым арганізацыям унесены канкрэтныя прапановы па вырашэнні праблемных пытанняў і забеспячэнні эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Прадпісана прыняць меры па пакрыцці шкоды, прычыненай дзяржаўнай маёмасці, і аднаўленні выкарыстаных з парушэннем заканадаўства бюджэтных сродкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК РБ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика