Святкавалі перамогу ў Дзень Перамогі. 21.by

Святкавалі перамогу ў Дзень Перамогі

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль РОСТАЎ.
Фота аўтара.
Сярод мерапрыемстваў, якімі была насычана святочная праграма, прапанаваная жабінкаўцам і гасцям нашага горада 9 мая, можна вылучыць і моладзевы квэст, арганізаваны для вучняў старэйшых класаў гарадскіх школ.
Відовішчнае мерапрыемства, якое патрабавала ад удзельнікаў вынослівасці ды спрыту не толькі фізічнага, але й не ў меншай меры разумовага, ладзілася па прапанове райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пад кіраўніцтвам першага сакратара Марыі Сянішынай.
Спаборніцтва, названае “Памяць пакаленняў”, утрымлівала заданні, звязаныя з ваеннай гісторыяй Жабінкаўскага раёна, а таксама памятнымі датамі, што адзначаюцца ў маі. Таму ў час квэсту ўдзельнікам давялося паламаць галаву над мудрагелістымі задачкамі і няпростымі заданнямі.
Напрыклад, знайсці вуліцы Жабінкі, названыя ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Чарнака і Наганава; сфатаграфаваць шыльду, прысвечаную нашым землякам, падпольшчыкам і партызанам Сяргею Ануфрыюку і Аляксею Дзмітруку; высветліць, што месцілася ў часы нямецкай акупацыі ў старадаўнім будынку, дзе цяпер знаходзіцца, між іншым, “штаб-кватэра” раённага камітэта ГА “БРСМ”; даведацца, чаму на будынку раённага выканаўчага камітэта пералічаны прозвішчы чатырох партызан-чарнакоўцаў, загінулых у 1942 годзе…
Найбольшы спрыт і найлепшыя веды сярод школьнікаў праявілі на этапах квэсту навучэнцы СШ № 3, якія і прыйшлі першымі да фінішу. Яны святкавалі перамогу ў Дзень Перамогі і атрымалі памятныя прызы (у іх ліку фотаальбом, выда-дзены летась да 200-х угодкаў нашага горада).
На здымку: удзельнікі квэсту пасля фінішу са сцягам сваёй моладзевай арганізацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара. Сярод мерапрыемстваў, якімі была насычана святочная праграма, прапанаваная жабінкаўцам і гасцям нашага горада 9 мая, можна вылучыць і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика