В Кореличском районе состоялась акция «Здравствуй, малыш!». 21.by

В Кореличском районе состоялась акция «Здравствуй, малыш!»

17.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


8 мая традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа. Менавіта з нагоды дня нараджэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання карэліччанкі, якія сталі матулямі ў святочныя дні, атрымалі цёплыя віншаванні і падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

 У рамках правядзення месячніка Чырвонага Крыжа, які стартаваў 8 мая і прадоўжыцца да 1 чэрвеня, на Карэліччыне прайшла акцыя “Прывітанне, малыш!». Фельчар-валеолаг, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Мікалаеўна Санцэвіч наведала радзільнае аддзяленне Цэнтральнай раённай бальніцы, павіншавала карэліцкіх матуль з найлепшай падзеяй у жыцці і ўручыла ім гігіенічныя наборы для асабістага карыстання і іх нованароджаных.

– Жадаю вам і вашым дзеткам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабрыні, – звярнулася да маладых матуль Святлана Санцэвіч. – Няхай мацярынства прыносіць толькі станоўчыя эмоцыі, а вашых сыноў і дачок чакае шчаслівы жыццёвы шлях.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 мая традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа. Менавіта з нагоды дня нараджэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання карэліччанкі, якія сталі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика