Пра дзіцячыя мары, імправізацыю і рэп. 21.by

Пра дзіцячыя мары, імправізацыю і рэп

17.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Музычную сустрэчу ў пятніцу правёў з жыхарамі раёна народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг. У актавай зале гімназіі-інтэрната сабраліся навучэнцы і выкладчыкі Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў, гімназісты, настаўнікі, работнікі культуры, выкладчыкі з Нарацкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў… Госць расказаў пра свой шлях у музыцы і аркестр, з якім працуе ўжо 31 год. Падзяліўся сваімі негатыўнымі адносінамі да фанаграмы, якой карыстаюцца многія артысты, падкрэсліў, што «мы працуем толькі ўжывую» і прапанаваў задаваць пытанні.
Удзельнікі (і найбольш — дзеці) гэтай магчымасцю актыўна скарысталіся.
Распытвалі Міхаіла Фінберга, з якімі замежнымі артыстамі выступаў і колькі краін наведаў — аказалася, праехаў 27 дзяржаў, працаваў з 11 замежнымі аркестрамі. Запыталі, калі ўпершыню выйшаў на сцэну і ці марыў стаць музыкантам.
— Я хацеў быць ці шафёрам, ці музыкантам, — адказаў Міхаіл Якаўлевіч. — Рос у Мазыры, у нас былі толькі тры аўтобусы — і зараз магу іх нумары назваць. Больш нічога не было. Пайшоў вучыцца граць на скрыпцы. Займаўся шмат год, потым зразумеў, што гэта не мой інструмент, і пайшоў на іншы. Закончыў кансерваторыю як музыкант-трамбаніст, аспірантуру — як дырыжор, 27 год адпрацаваў выкладчыкам у кансерваторыі. Маю званне прафесара.
Цікавіла дзяцей, як Міхаіл Фінберг адносіцца да сучаснай музыкі і ці падабаецца яму рэп.
— Чаму б і не, — адказаў. —
І там многа добрага, але шмат і глупства.
З адказаў дазналіся, калі Міхаіл Фінберг упершыню выступіў з аркестрам і як праходзяць рэпетыцыі. Дзеці шчыра здзіўляліся, калі пачулі, колькі чалавек працуе ў аркестры — пад тры сотні. У ім вялікія струнная і вакальная групы, 15 салістаў-вакалістаў, некалькі службаў…
— А наколькі шырока дазваляеце сваім музыкантам імправізаваць на канцэрце? — чарговае пытанне з залы.
— Не тое што дазваляю — яны абавязаны, — тлумачыў Міхаіл Якаўлевіч. — Усе іграюць імправізацыі, і нават разам усім аркестрам. Гэта тое, чым мы ганарымся.

А моладзі Міхаіл Фінберг параіў выбіраць навучальную установу, у якой моцныя выкладчыкі:
— Вам трэба ўжо зараз рыхтавацца да таго, куды пойдзеце вучыцца. Каб выйсці адтуль чалавекам, які здолее зарабляць сабе на жыццё і несці людзям духоўную ежу.
А яшчэ даў параду запомніць да канца жыцця выраз «Апаратура сама не спявае і не іграе»…
Завяршыла сустрэчу выступленне ансамбляў флейтыстаў і кларнетыстаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: юныя ўдзельнікі сустрэчы; выступае ансамбль флейтыстаў.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычную сустрэчу ў пятніцу правёў з жыхарамі раёна народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика