«Доўгія дні чакання, каб вярнуцца на фронт…» — Міхаіл Якаўлевіч Герман пра свой удзел У Вялікай Айчыннай вайне. 21.by

«Доўгія дні чакання, каб вярнуцца на фронт…» — Міхаіл Якаўлевіч Герман пра свой удзел У Вялікай Айчыннай вайне

18.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нельга пераацаніць учынкі нашых дзядоў, якія, рызыкуючы ўласнымі жыццямі, абаранялі нашу Радзіму. Дзякуючы ім, сёння мы жывём у свабоднай краіне, і самае меншае, што мы можам зрабіць — гэта захоўваць у сваёй памяці іх доблесныя справы і гераічныя ўчынкі.


Напярэдадні Дня Перамогі ва ўстанове адукацыі “Грыцкевіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адбылася цёплая сустрэча навучэнцаў і настаўнікаў з ветэранам вя-лікай Айчыннай вайны Міхаілам Якаўлевічам Германам.

Міхаіл Якаўлевіч — выдатны суразмоўца. Ён заўсёды з ахвотай расказвае аб сваім жыцці. Падрабязнасці ваенных падзей былы салдат успамінаць не любіць, аднак лічыць сваім абавязкам дзяліцца няпростым вопытам з пакаленнямі, якія такіх выпрабаванняў не зведалі.

Падчас гутаркі ўдзельнікі сустрэчы даведаліся, што ў 1941 годзе, калі пачалася вайна, Міхаілу Якаўлевічу толькі-толькі споўнілася 18 гадоў. Людзі верылі, што перамога не за гарамі, таму нават думкі не дапускалі, што  юнакам  давя-дзецца ўзяцца за зброю. Тым не менш, ваенная драма расцягнулася на доўгія чатыры гады. У 1944-м маладога чалавека пры-звалі ў армію. Затым было мноства цяжкіх кровапралітных баёў. А далей — адно раненне, другое… А затым доўгія дні чакання, каб вярнуцца на фронт са шпіталю.

Сямейная пара Герман — сапраўдны прыклад годнага чалавечага жыцця. Разам гэтыя людзі пераадолелі мноства нягод, плённа працавалі, выгадавалі дзяцей. Як сцвярджае Міхаіл Якаўлевіч, каб пражыць разам столькі, сколькі пражылі яны (71 год!), патрэбна па-сапраўднаму любіць адзін аднаго і дзякаваць Богу за злучаныя ў адно цэлае лёсы. Ветэран і сёння са слязьмі на  вачах успамінае сваю жонку, якая нядаўна пакінула яго.

На развітанне Міхаіл Якаўлевіч пажадаў міру, шчасця, здароўя і дабра ўсім прысутным. Сам ветэран — пастаянны ўдзельнік усіх важных грамадска-палітычных мерапрыемстваў, што ладзяцца на тэрыторыі сельскага Савета да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У заключэнне паважаны ветэран адзначыў: “Лічу, пакуль мы жывыя, павінны расказваць моладзі праўду, вучыць, каб цанілі мір”.

Напрыканцы сустрэчы словы ўдзячнасці  ў адрас Міхаіла Якаўлевіча выказала дырэктар установы адукацыі Марына Станіславаўна Цыуля і падаравала на памяць аб цёплай сустрэчы цёплы плед. Школьнікі ўручылі ветэрану шмат кветак.

Лізавета РАДАМАН,

навучэнка 9 класа Грыцкевіцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нельга пераацаніць учынкі нашых дзядоў, якія, рызыкуючы ўласнымі жыццямі, абаранялі нашу Радзіму. Дзякуючы ім, сёння мы жывём у свабоднай краіне,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика