Дэвіз матацыклістаў – рух па правілах. 21.by

Дэвіз матацыклістаў – рух па правілах

18.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 20 па 30 красавіка супрацоўнікамі ДАІ сумесна з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі праводзіўся комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў і спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху вадзіцелямі двухколавых механічных транспартных сродкаў. 27-га красавіка прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Матацыкл не для самасцвярджэння, а сродак руху».

Арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы ў выглядзе негалоснага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем службовага мотатранспарту. У полі зроку міліцыі – матацыклісты-бяспраўнікі і матацыклісты, якія кіруюць у стане ап’янення, а таксама вадзіцелі двухколавага транспарту, што сабраны саматужным спосабам або мае канструктыўныя змяненні. У працоўных калектывах арганізаваны прафілактычныя выступленні адносна парадку атрымання вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі, рэгістрацыі мотатранспарту, асноў бяспечнага ваджэння і адказнасці ў выпадку парушэння матацыклістамі правіл дарожнага руху.

За мінулы год на дарогах Мінскай вобласці зафіксавана 72 ДТЗ з удзелам вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў, у іх 11 чалавек загінулі, 70 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Статыстыка сведчыць пра тое, што 9 вадзіцеляў кіравалі матацыклам або скутарам у стане ап’янення, 30 – не мелі пасведчанняў на права кіравання транспартнымі сродкамі, 18 – рухаліся без моташлемаў. У 51-м ДТЗ з 72-х віна ляжыць на вадзіцелях матацыклаў.

Да прыкладу, летам мінулага года ў г. Узда 18-гадовы вадзіцель, які незадоўга да трагедыі набыў матацыкл «Кавасакі ЕХ-500S», няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху і не ўлічыў асаблівасці транспартнага сродку, у выніку чаго з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з апорай ЛЭП. Ад атрыманых траўмаў вадзіцель памёр на месцы здарэння, а яго 28-гадовы пасажыр памёр праз некалькі гадзін у рэанімацыйным аддзяленні бальніцы…

З пачатку бягучага года на дарогах Міншчыны ўжо зафіксаваны чатыры ДТЗ з удзелам мотатранспарту, у іх чатыры чалавекі атрымалі траўмы. Тры аварыі з чатырох – менавіта па віне матацыклістаў.

Матацыклы, скутары – папулярны від транспарту ў вясенне-летні перыяд, аднак ён жа з’яўляецца і найбольш небяспечным. Мотааматарам трэба ведаць, што для бяспечнай язды неабходны пэўныя веды і навыкі ваджэння, а таксама разуменне таго, што дарога для ўсіх адна, і яна абавязвае да строгага выканання правілаў дарожнага руху.

Сяргей КАЛОМЕНСКІ,старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 20 па 30 красавіка супрацоўнікамі ДАІ сумесна з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі праводзіўся комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика