Не толькі вучыць, але і выхоўвае. 21.by

Не толькі вучыць, але і выхоўвае

18.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Урок фізкультуры вядзе настаўнік Павел Францавіч Міхалевіч

За плячыма Паўла Францавіча Міхалевіча каля трыццаці гадоў педагагічнага стажу. Увесь гэты час ён прывівае дзецям любоў да заняткаў фізкультурай і здаровага ладу жыцця.

«Паставіў перад сабой мэту ўзмужнець, развіцца фізічна, бо ў школьныя гады быў невысокага росту і хударлявага цела­складу. А яшчэ хацеў стаць для будучых вучняў не проста выкладчыкам прадмета, але і выхавальнікам, які здолее знайсці ўсебаковы падыход да кожнага, зразумее і дасць параду». Так Павел Францавіч патлумачыў, чаму выбраў пасля заканчэння школы Гагарынскае педагагічнае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць «Настаўнік фізкультуры», а затым і Смаленскі педагагічны інстытут (спецыялізацыя — географ). У студэнцкія гады спрабаваў сябе ў боксе, але, гаворыць, не зраслося: не мог падчас спарынгу першым ударыць саперніка. Затое атрымалася ў лыжных гонках. У той час якраз нароўні з класічным стылем набыла папулярнасць тэхніка каньковага ходу. Запісаўся ў секцыю па біятлоне, удзельнічаў у спаборніцтвах.

Першыя крокі ў прафесію Павел Міхалевіч рабіў у Караліноўскай базавай школе. Успамінае, што там нават не было спартыўнай залы. Але затое было многа ідэй і запалу ў маладога настаўніка: настолькі хацеў захапіць сваім прадметам дзяцей, што займаўся разам з імі. Затым была Ярэўская базавая школа. Тут зацікавіўся турызмам. Асалоду прыносіла ўсё: і адпачынак на ўлонні прыроды, і складанне маршрутаў, і выкід адрэналіну, а галоўнае — бачыць шчасце ў вачах дзяцей. Атрымалася праявіць сябе так ярка, што ў 2000 годзе запрасілі ў СШ №1 райцэнтра. Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя працуе тут і па сённяшні дзень, паралельна вядзе гурток «Юны турыст».

— Галоўная праблема, з якой сутыкаюся, — нізкая матывацыя сучасных дзяцей да індывідуальных спартыўных перамог. І гэта пры наяўнасці ў іх здольнасцей. Таму ў сваёй рабоце раблю стаўку на масавыя заняткі, тыдні здароўя, цікавыя спартыўныя мерапрыемствы. Прычым не толькі ўнутрышкольныя: маю цудоўны вопыт у арганізацыі сумесных мерапрыемстваў з маім калегам з СШ №5 Іванам Францавічам Кумішчам, — расказваў суразмоўца. — Што да турыстычных паходаў, то ў іх літаральна гасну, калі бачу, што нехта замест яднання з прыродай гуляе ў мабільным тэлефоне.

Але такіх, на шчасце, сярод выхаванцаў Паўла Міхалевіча няшмат. Многія выпускнікі, наадварот, дзякуюць за цікавыя заняткі і паходы, слушныя заўвагі і парады.

Пытаюся, што лічыць галоўным у прафесіі. І чую ў адказ: «Любіць дзяцей і ведаць свой прадмет. І, вядома, самаўдасканальвацца, у тым ліку і дзякуючы прыкладу калег. Маю на ўвазе не толькі вопытных, але і маладзейшых за мяне. Чаму яны могуць навучыць? Хаця б перадавым методыкам». Цалкам згодная.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ
Фота Сяргея Вшыўкава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Урок фізкультуры вядзе настаўнік Павел Францавіч Міхалевіч За плячыма Паўла Францавіча Міхалевіча каля трыццаці гадоў педагагічнага стажу. Увесь гэты час ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика