Падзеі і здарэнні. 21.by

Падзеі і здарэнні

19.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАГСам у красавіку-маі зарэгістравана 16 шлюбаў, зроблена восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 32 маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Арсеній Хітрык, Анастасія Уставіч, Данііл Шабуня, Андрэй Жыбуль, Яраслаў Бунчук, Ульяна Бычкевіч, Глеб Шумко, Ганна Высоцкая, Багдан Бранцаў, Віялета Фінкевіч, Цімафей Паўлусенка, Кацярына Стома, Таццяна Русевіч, Ягор Яфімаў, Максім Пляскач, Ягор Спірыдонаў, Любоў Маркачэўская, Аляксандр Радкевіч, Ксенія Кажамяка, Дзмітрый Гарохавік, Люда Аршакян, Данііл Більдзюкевіч, Яўгеній Галавацкі, Ягор Новік, Ксенія Бурсевіч, Аляксей Баравік, Іван Волчэк, Ганна Комлач, Дзмітрый Лабоцкі, Арына Каменка, Аліса Грышан і Павел Ціхановіч.  

Зямны шлях закончыўся для 41 жыхара раёна.

У пажарнай часці згадалі пажар у Коласаве. Агнём знішчаны хлявы і гараж разам з аўтамабілем маркі БМВ. Матэрыялы перададзены ў райаддзел міліцыі.

Міліцыяй зарэгістравана 144 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана восем крымінальных спраў, у шасці з іх устаноўлены падазроныя. На тэрыторыі мехдвара ААТ «Радзіма Дзяржынскага» грамадзянін наўмысна штурхнуў пацярпелага, ад чаго той ударыўся галавой аб асфальт і атрымаў смяротныя траўмы.  

Пракуратурай раёна ў ходзе праверак унесены прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў заканадаўства: начальніку Стаўбцоўскага МРА філіяла «Энерганагляд» (вядзенне адміністрацыйнага працэсу), старшыні Наваколасаўскага сельвыканкама (звароты грамадзян і юрыдычных асоб), дырэктару Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў (правілы пажарнай бяспекі, санітарных нормаў і правіл). Па фактах невытворчага выбыцця 26 галоў буйной рагатай жывёлы на МТФ ААТ «Шашкі», ААТ «Рочавічы» і ААТ «Рубяжэвічы»кіраўнікам гэтых гаспадарак унесены патрабаванні аб правядзенні службовых праверак. Па выніках іх разгляду дзевяць асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 14 – да матэрыяльнай.    

Суд асудзіў да выпраўленчых работ на год з вылічэннем з заробку 20 працэнтаў 39-гадовага жыхара Ячнага за нанясенне лёгкіх цялесных траўмаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАГСам у красавіку-маі зарэгістравана 16 шлюбаў, зроблена восем адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 32 маленькія жыхары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика