Адказнасць дарослых за нецвярозы стан дзяцей. 21.by

Адказнасць дарослых за нецвярозы стан дзяцей

20.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогод прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці вялікая колькасць падлеткаў, якія парушаюць антыалкагольнае заканадаўства. Так, з пачатку бягучага года на тэрыторыі раёна былі затрыманы за распіванне спіртных напіткаў і знаходжанне ў п’яным выглядзе 14 падлеткаў. У адпаведнасці з артыкулам 17.4 КоАП Рэспублікі Беларусь (уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны) складзены 32 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да грамадзян. Акрамя таго, выяўлены два факты рэалізацыі піва непаўналетнім.

Распаўсюджанне п’янства сярод непаўналетніх выклікае вялікую трывогу. Садзейнічае гэтаму даступнасць алкаголю для непаўналетніх у месцах продажу, а таксама супрацьпраўныя паводзіны некаторых дарослых, якія ўцягваюць падлеткаў у антыграмадскія паводзіны шляхам пакупкі спіртнога або сумеснага распівання.

Інспекцыя па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі нагадвае, што на падставе артыкула 17.4 КоАП Рэспублікі Беларусь за гэтыя дзеянні прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. У адпаведнасці з часткай 6 артыкула 12.17 КоАП Рэспублікі Беларусь парушэнне правіл гандлю, якое выражаецца ў продажы алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва непаўналетнім, караецца штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Да ведама, у сакавіку 2018 года выяўлены факты рэалізацыі піва непаўналетнім Г. і Е., 2000 і 2002 гадоў нараджэння адпаведна, прадаўцамі прадуктовага магазіна «Дабраном» (вуліца Сацыялістычная, г. Стоўбцы) і магазіна «Маркет» ПГУП «Явар Плюс» (вуліца Цэнтральная, г. Стоўбцы).

Міхаіл АЗАНОВІЧ,начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці вялікая колькасць падлеткаў, якія парушаюць антыалкагольнае заканадаўства. Так, з пачатку бягучага года на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика