22 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. 21.by

22 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

21.05.2018 12:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў аўторак, 22 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +6...+12 градусаў, у асобных раёнах будзе толькі 3-5 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад 15 да 21 градуса цяпла, па поўдні краіны — да 23 са знакам "плюс".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў аўторак, 22 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика