Майстэрствам праслаўляючы Радзіму. 21.by

Майстэрствам праслаўляючы Радзіму

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж – месца, дзе рыхтуюць сапраўдных майстроў з “залатымі рукамі”. Аб гэтым выдатна сведчыць неверагодная колькасць разнастайных узнагарод, якія з году ў год заваёўваюць студэнты гэтай навучальнай установы на конкурсах самага рознага ўзроўню. Вяршыняй Алімпу з’яўляецца  рэспубліканскі конкурс прафесіянальнага майстэрства “WorldSkills Belarus”.


У ганаровую кагорту лепшых з лепшых на вышэйшых этапах гэтага конкурсу навучэнцы каледжа, якія па сваім узроўні даўно выйшлі не толькі на рэспубліканскі, але і на сусветны ўзровень, уваходзілі ўжо двойчы. Так, у 2016 годзе ў кампетэнцыі “Сантэхніка і ацяпленне” залатым медалём быў узнагароджаны Андрэй Кірыковіч, сярэбраным – Арцём Рыжук. У мінулым годзе Андрэй Кірыковіч заваяваў дыплом 2-й ступені і сярэбраны медаль у міжнародным чэмпіянаце краін-членаў Еўразійскай прасторы ў рамках фіналу V Нацыянальнага чэмпіянату “Маладыя прафесіяналы WorldSkills Russia 2017”.

Сёлета змагацца за званне пераможцаў на рэспубліканскім этапе “WorldSkills Belarus” будуць адразу чацвёра юных талентаў з Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Аляксандр Сідлоўскі будзе абараняць гонар Кобрыншчыны ў кампетэнцыі “Цагляная кладка”, Андрэй Васюкевіч –“Сталярная справа”, Арцём Грыгарук – “Вытворчасць мэблі”. У пераможнай для кабрынчан кампетэнцыі “Сантэхніка і ацяпленне” сёлета каледж будзе прадстаўляць Максім Пратасюк.

Як адзначаюць самі юнакі, настрой на будучыя спаборніцтвы ў іх баявы – дзякуючы высокапрафесіянальнаму калектыву і выдатнай матэрыяльнай базе каледжа, яго навучэнцам падуладныя любыя сучасныя тэхналогіі і матэрыялы. Вялікія надзеі на сваіх “зорачак” ускладаюць і іх выкладчыкі. Будзем спадзявацца, што зусім хутка ў нас з’явіцца яшчэ адна добрая нагода для сустрэчы і, зразумела, для самых шчырых віншаванняў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа): Максім Пратасюк, дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Аляксандр Юшчук, Андрэй Васюковіч, Арцём Грыгарук і Аляксандр Сідлоўскі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстэрствам праслаўляючы Радзіму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика