Два рыбакі ў Кармянскім раёне загінулі ад маланкі. 21.by

Два рыбакі ў Кармянскім раёне загінулі ад маланкі

21.05.2018 15:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Два рыбакі ў Кармянскім раёне трапілі пад удар маланкі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі ОСВОД Сяргей Касцючэнка.

Трагедыя адбылася ўвечары 18 траўня. Два жыхары Кармы — 23 і 30 гадоў — рыбачылі на беразе Сожа. Ратуючыся ад дажджу і навальніцы, яны схаваліся пад дрэвам на абрыве каля ракі. Там у іх пацэліла маланка. Ад яе ўдару мужчыны зваліліся ў ваду.

Пра тое, што рыбакі не выходзяць на сувязь, паведамілі сваякі. Каля 23.00 вадалазы Кармянскай станцыі ОСВОД паднялі з вады цела аднаго з рыбакоў. На наступны дзень зранку знайшлі цела другога.

Вядзецца праверка, прызначаныя экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Два рыбакі ў Кармянскім раёне трапілі пад удар маланкі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі ОСВОД...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика