Шумилинский район представил свой потенциал на VII Международном экономическом форуме «Иновации. Инвестиции. Перспективы». 21.by

Шумилинский район представил свой потенциал на VII Международном экономическом форуме «Иновации. Инвестиции. Перспективы»

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы”

Віцебшчына – адна з самых перспектыўных платформ для развіцця эканомікі. Прэзентацыя магчымасцяў рэгіёна, яго эканамічнага патэнцыялу адбылася 17-18 мая падчас традыцыйнага VII Міжнароднага эканамічнага форуму “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы”. Асноўныя мерапрыемствы разгарнуліся на пляцоўцы Летняга амфітэатра Віцебска.

42 дэлегацыі з 14-ці краін свету, больш за пяць тысяч удзельнікаў – такія лічбы агучыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця форуму. “Тое, што колькасць удзельнікаў форуму з кожным годам павялічваецца, сведчыць пра інтарэс да рэгіёна з яго магчымасцямі для развіцця бізнесу” – сказаў кіраўнік вобласці. Ён заўважыў, што для таго, каб прыйсці ў рэгіён, неабходна разумець, як ён развіваецца, які прамысловы і кадравы патэнцыял мае. Ён абазначыў прывабнасць для вобласці інвестыцыйных праектаў.
Штогод прадпрыемствы Віцебшчыны экспартуюць прадукцыі на 2,5 мільярда долараў у 87 краін свету. У вобласці больш за паўтары тысячы прадпрыемстваў, каля 30-ці тысяч прадпрымальніцкіх структур, якія прадстаўляюць больш за 40 краін. Доля інавацыйнай прадукцыі ў вытворчасці перавышае 30%. Штогод прадпрыемствамі вобласці прыцягваецца мільярд долараў інвестыцый у асноўны капітал.
М. М. Шарснёў заўважыў, што ў будучым вобласць арыентавана на рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчага і кадравага патэнцыялу, адзначыў, што поспех магчымы пры ўмове рэалізацыі буйных праектаў. Такіх, напрыклад, як глыбокая комплексная перапрацоўка драўніны, здабыча і перапрацоўка торфу, вырошчванне і перапрацоўка льну і рапсу, будаўніцтва буйнатаварных мясных і малочных комплексаў з замкнёным цыклам вытворчасці, рыбагадавальнікаў. Кіраўнік вобласці паведаміў, што ў накірунку рэалізацыі гэтых праектаў зараз вядуцца перагаворы з літоўскімі, кітайскімі, украінскімі, латвійскімі і расійскімі кампаніямі, распачата работа з прадстаўнікамі Егіпта, Кувейта і Індыі.
Гатоўнасць да эканамічнага супрацоўніцтва з Віцебскай вобласцю выказалі прадстаўнікі многіх краін, што ўдзельнічалі ў форуме. У прыватнасці, мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні падпісаны паміж Сенненскім райвыканкамам і ЗАТ “Церэрас груп” (Украіна), што мяркуе прыцягненне значнага капіталу для стварэння ў рэгіёне аграпрамысловага прадпрыемства. Усяго было падпісана пяць дагавораў аб супрацоўніцтве.
Прадстаўнічую дэлегацыю на эканамічны форум ад Шуміліншчыны ўзначаліла кіраўніцтва раёна – старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Эканамічны патэнцыял рэгіёна прадстаўлялі Обальскі керамічны завод, прадпрыемствы “Славянскі прадукт”, “Вітконпрадукт”, “Альянспластрэсурс” і “Вежа”. Удзел у творчай частцы форуму ўзяў Дом рамёстваў, прэзентаваўшы вырабы адмысловых майстроў рэгіёна.
Калі гаварыць пра эканамічны эфект для развіцця нашага рэгіёна, то, напрыклад, дырэктар ОКЗ Павел Манак заўважыў, што, па-першае, падобныя мерапрыемствы заўжды цікавыя і эфектыўныя, а, па-другое, і што асабліва важна, у ходзе прэзентацыі прадукцыі завода было намечана супрацоўніцтва па экспарце глінянага парашку.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы” Віцебшчына – адна з самых перспектыўных платформ для развіцця эканомікі. Прэзентацыя магчымасцяў рэгіёна, яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика