Помнік Алегу Кашавому ў Ашмянах змяніў прапіску. 21.by

Помнік Алегу Кашавому ў Ашмянах змяніў прапіску

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш пяцідзесяці год прайшло, як у двары СШ №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза Алегу Кашавому. Макулатуру і металалом збіралі на яго ўсёй школай. Да яго ўскладвалі кветкі ў святы, ва ўнутраным дворыку школы праводзілі піянерскія зборы, рабілі здымкі пасля заканчэння навучальнага года. Гэты помнік стаў часткай гісторыі піянерскай дружыны школы, якая і сёння носіць імя маладагвардзейца.

Нават пасля таго, як дзеці перайшлі вучыцца ў новы будынак, да помніка сцежка не зарастала. У дзень нараджэння піянерскай арганізацыі, 19 мая, сюды накіроўваліся вучні і настаўнікі. Пра подзвіг удзельніка падпольнай камсамольскай арганізацыі “Маладая гвардыя” ведалі вучні ўсіх класаў.


Дырэктар школы Міхаіл Гружэўскі даўно выношваў план “перасяліць” Алега Кашавога ў новы двор. І вось напярэдадні дня нараджэння піянерскай арганізацыі справа гэта была ажыццёўлена. Індывідуальны прадпрымальнік Іван Яхімовіч дапамог з кранам, работнікі школы зрабілі пастамент. Бетонна-мармуровае цела з дапамогай спецыяльнага рыштунку было пагружана ў машыну і перавезена на новае месца жыхарства. Зараз помнік усталяваны ў двары побач з раскідзістымі дубамі, з боку вуліцы Міцкевіча.


Міхаіл Мар’янавіч шкадуе, што не атрымалася правесці ўсе работы да 19 мая. Помнік чакае нязначная “рэстаўрацыя”: знаходжанне яго без нагляду ў скверы старой школы не прайшло бясследна, а таксама добраўпарадкаванне.


Урачысты мітынг у гонар героя-камсамольца запланаваны ў школе ў ліпені.

Аліна САНЮК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш пяцідзесяці год прайшло, як у двары СШ №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза Алегу Кашавому. Макулатуру і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика