Новая аптэка ў здраўніцы. 21.by

Новая аптэка ў здраўніцы

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нядаўна ў санаторыі «Спадарожнік» адкрылася аптэка. У ёй прадстаўлены шырокі асартымент лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Тут жа ажыццяўляюць водпуск лекавых сродкаў на льготных умовах і бясплатна.

— Таксама, як і ва ўсіх аптэках прадпрыемства «Мінская Фармацыя», з мэтай павышэння даступнасці лекавага забеспячэння шэрагу катэгорый грамадзян — пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і, маці, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох год, а таксама якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, могуць набыць лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці па цане, зніжанай на 15%, — паведаміла загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі № 131 Алена Захарэвіч. — Трымальнікі карт медыцынскага абслугоўвання вобласці могуць разлічваць на трохпрацэнтную скідку пры набыцці лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту за поўную цану.
— Вядома, адкрыццё аптэкі — гэта доўгачаканая падзея, — дадае выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па медыцынскай частцы санаторыя «Спадарожнік» Таццяна Леўчанкава. — У санаторыі яна вельмі патрэбна. Найперш, гэта вялікі плюс прэстыжу здраўніцы, бо цяпер не трэба адпраўляць адпачываючых кудысьці па лекі. Вельмі радуе, што тут ёсць шырокі асартымент лекавых і агульнаўмацавальных прэпаратаў, касметыкі для твару і цела, дзіцячага харчавання.
Калі завітаў у новую аптэку, заўважыў, што сюды адзін за адным заходзяць адпачываючыя — значыць, сапраўды яна патрэбная. Вось вывучае асартымент чарговая наведвальніца — жыхарка Санкт-Пецярбурга Вольга Якутовіч, якая адпачывае ў санаторыі ўжо сёмы раз.
— Мне тут падабаецца. І аптэка да месца, — расказвае. — Раней адпачывала ў іншай здраўніцы. Там мелася аптэка, і гэта было вельмі зручна. Цяпер і ў «Спадарожніку» яна ёсць. Тут не толькі лекі можна набыць. Мне спадабалася мыла ручной работы, яно прыгожа аформлена. Можна такіх сувеніраў дадому прывезці — мыла якраз беларускай вытворчасці.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: загадчыца аптэкі № 147 у к. п. Нарач Ксенія Стукалава і выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па медыцынскай частцы санаторыя «Спадарожнік» Таццяна Леўчанкава; Вольга Якутовіч вывучае асартымент.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў санаторыі «Спадарожнік» адкрылася аптэка. У ёй прадстаўлены шырокі асартымент лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика