Справа ўсіх і кожнага. 21.by

Справа ўсіх і кожнага

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Навядзенне парадку ў сельскіх населеных пунктах — гэта заўсёды праблема. У якую вёску ні зазірні, усюды знойдзеш нямала месцаў, дзе патрэбны гаспадарскі падыход: агароджу адрамантаваць, аварыйнае дрэва спілаваць, кустоўе высекчы, аварыйны дом знесці. І ўсё гэта, як правіла, робіцца з цяжкасцю, праз немалыя клопаты і намаганні: патрэбны грошы, тэхніка, людзі. Аднак ёсць нямала пытанняў, на вырашэнне якіх не патрэбны вялікія выдаткі, а толькі дбайныя адносіны да выканання абавязкаў з боку асобных службовых асоб. Таму ці ўсё магчымае робіцца на месцах, каб кожны куточак нашай Мядзельшчыны выглядаў прыгожа і прывабна? Гэта і паспрабавалі высветліць падчас маніторынгу спецыялісты санітарнай і экалагічнай службаў, наведаўшы некаторыя прадпрыемствы і населеныя пункты раёна, машынныя двары і жывёлагадоўчыя фермы сельгаспрадпрыемстваў.
Аграгарадок Старыя Габы. Тэрыторыя ля былога адміністрацыйнага будынка мясцовага сельгаспрадпрыемства і магазіна абкошана, а вось ля сельскай бібліятэкі пакуль яшчэ «ўладараць» жоўтыя дзьмухаўцы.
— Сёння-заўтра абавязкова скосім траву, — бы апраўдваючыся, кажа бібліятэкар.
Вядома, што адносіны да могілак — паказчык духоўнага ўзроўню грамадства, і культурны чалавек не можа дапусціць, каб яны дзічэлі ці ператвараліся ў сметнік. А такая праблема, на жаль, існуе. Некаторыя, прыбраўшы магілку, выносяць траву са смеццем за агароджу, ствараючы звалкі. Прыкладаў таму шмат.
Могілкі вёскі Старыя Габы. Кантэйнераў для смецця тут няма. Таму яго можна бачыць за агароджай. Ды і саму агароджу варта пачысціць і пафарбаваць, не гаворачы пра тое, што пара ўключаць у работу мотакасу. Вясной на могілках спілавалі старыя дрэвы, а вось дровы да гэтага часу ляжаць на тэрыторыі, зарастаючы травой.
— Мы збіралі грошы ў людзей, каб спілаваць дрэвы, — расказвае адна з мясцовых жыхарак. — Не ўсе зрасходавалі. Прапаноўвалі мясцоваму святару выкарыстаць іх на набыццё фарбы для агароджы. Як вырашыцца гэта пытанне, пакуль невядома…
Не скошана трава і на могілках у вёсцы Новыя Габы. Зазірнулі на ферму «Габы». У мінулыя гады на тэрыторыі тут парадку не было. Сёлета карціна змянілася ў лепшы бок, хаця таксама патрэбна скасіць пустазелле, якое набірае моц, падрамантаваць агароджу.
Неабходна наводзіць парадак і на тэрыторыі машыннага двара ў Старых Габах. Металалом і зношаныя шыны захоўваюцца практычна разам (здымак 1). Дзверы некаторых складскіх памяшканняў трымаюцца, як кажуць, на чэсным слове (здымак 2).



Някепскі выгляд маюць могілкі вёскі Дубаносы. Чыста, прыбрана, няма смецця за агароджай. Адчуваецца, што мясцовыя жыхары паважаюць гэта святое месца. Аднак і тут без заўваг не абышлося. Пара ачысціць кантэйнер для смецця, абсталяваць пад яго пляцоўку, паправіць паламаную агароджу, якая зарастае травой (здымак 3).


Аўтобусныя прыпынкі ля вёсак Маставікі, Алешкі, Дубаносы, станцыі Будслаў таксама могуць мець значна лепшы выгляд. Гэта на сумленні дарожнай службы, якая абслугоўвае гэты участак дарогі (філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ-133»).
Набірае моц пустазелле і ля адміністрацыйнага будынка АСП «Вузлянка».
— Мы гэта бачым і заўтра накіруем людзей для абкошвання, — тлумачыць сітуацыю выконваючы абавязкі дырэктара прадпрыемства Станіслаў Кандратовіч.
У лясным масіве за вёскай Пузыры калісьці размяшчаўся міні-палігон цвёрдых бытавых адыходаў. Яго даўно няма, а людзі па-ранейшаму прывозяць сюды смецце. Якое выйсце? Напэўна, варта перакапаць дарогу, якая сюды вядзе.
Непадалёку ад фермы «Вераб’і» знаходзіцца склад, з тыльнага боку якога — вялікая куча рэшткаў кармоў (здымак 4), а ўздоўж сцяны расце баршчэўнік Сасноўскага.


І ў самой вёсцы Вераб’і ёсць шмат старых пабудоў — кінутых спарахнелых дамоў ды паўразбураных хлявоў. Не ўпрыгожваюць населены пункт будынкі былога магазіна і ФАПа, тэрыторыі якіх зараслі кустоўем.
Могілкі вёскі Вераб’і размешчаны ля дарогі ў лясным масіве. Але пляцоўкі для ўстаноўкі кантэйнераў не абсталяваны, яны стаяць на абочыне дарогі, не маюць накрывак і своечасова не ачышчаюцца. Што датычыць могілак у аграгарадку Будслаў, то вялікіх заўваг па іх няма: чыста, прыбрана, скошана трава. У старшыні Будслаўскага сельвыканкама Георгія Шчаўліка ёсць шмат планаў па добраўпарадкаванні аграгарадка, падрыхтоўцы яго да фэсту. Вось толькі абгарэлы дом № 31 у вёсцы Палессе псуе агульны малюнак населенага пункта (здымак 5).


Ды і былы магазін у гэтай вёсцы таксама яе не ўпрыгожвае.
Асобна хочацца сказаць пра ачышчальныя збудаванні вытворчага ўчастка УП «Ілаўскае» ў вёсцы Палессе. Смурод ад іх разносіцца па наваколлі. А побач знаходзіцца дзіцячы садок, амбулаторыя. Больш за тое, на беразе адной з карт утворана звалка будаўнічага смецця (здымак 6).



Жадае быць значна лепшым парадак і на тэрыторыі машыннага двара ААТ «Пруднікі-Агра» ў Прудніках. Не праведзена ўборка ў вытворчых памяшканнях рамонтнай майстэрні (на падлозе — бытавое смецце, недакуркі, запчасткі да тэхнікі раскіданы па памяшканні, кантэйнеры для смецця своечасова не ачышчаюцца).
Як бы цяжка ні было з матэрыяльнага пункту гледжання, парадак у значнай ступені залежыць ад таго, наколькі мы самі хочам яго падтрымліваць. Прымаўка, якая сцвярджае, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць, не выклікае ніякага сумнення: так было, ёсць і будзе заўсёды. У цывілізаваным грамадстве парадак павінен быць звычайнай з’явай, нормай жыцця, а не далёкай мэтай, да якой усе імкнуцца, за якую змагаюцца. І для гэтага кожны павінен рабіць тое, што яму па сілах.

Маніторынг правялі:
С. ДАЛІБА.
А. ФЁДАРАВА.
Памочнікі ўрача-гігіеніста ДУ «Мядзельскі
раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
А. КУЛЬЧЫНСКАЯ.
Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
І. ЛУБНЕЎСКІ.
Загадчык аддзела курорта, турызму і АПК
рэдакцыі раённай газеты «Нарачанская зара».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навядзенне парадку ў сельскіх населеных пунктах — гэта заўсёды праблема. У якую вёску ні зазірні, усюды знойдзеш нямала месцаў, дзе патрэбны гаспадарскі падыход:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика