Правераны пляжы, вадаёмы, дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі. 21.by

Правераны пляжы, вадаёмы, дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Жабінкаўскага раёна з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый правяла праверку выканання заканадаўства, накіраванага на ахову жыцця і здароўя дзяцей у месцах масавага адпачынку на вадаёмах, функцыянавання дзіцячых дваровых пляцовак, у выніку якой выяўлены шматлікія парушэнні.
На тэрыторыі пляжа возера Візжар смеццевыя урны перапоўненыя, тэрыторыя, прылеглая да пляжа, раздзявальняў і прыбіральняў во-зера Візжар, а таксама возера ў Хмелеве зараслі пустазеллем. А гэта парушэнне Правілаў аховы жыцця людзей на водах у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1623 ад 11.12.2009 года.
Пры правядзенні праверак 7 і 8 мая ўстаноўлена, што ў парушэнне пункта 13 Правілаў межы заплыву на пляжах возера Візжар і хмелеўскага не пазначаны буямі аранжавага колеру; для купання тых, хто не ўмее плаваць, на вышэйназваных вадаёмах, а таксама на возеры ў гарадскім парку не выдзелены ўчасткі акваторыі, пазначаныя паплаўковай лініяй або абгароджаныя штакетным плотам. Шчыты з выратавальнай маёмасцю адсутнічаюць на пляжы возера ў Хмелеве і на вадаёме ў гарадскім парку.
Таксама выяўлена, што Жабінкаўская ЖКГ не ў поўнай меры забяспечвае бяспеку дзяцей на гульнёвых пляцоўках.
Так, пры праверцы дзіцячай пляцоўкі на вул. 22 з’езда КПСС ля дамоў 1, 3 устаноўлена, што пясочніцы не закрыты і даступны для жывёл; жалезныя асновы дзіцячых арэляў дрэнна замацаваныя, што можа прывесці да іх перакульвання; турнікі ржавыя. На вуліцы 22 з’езда КПСС ля дома нумар 10 у дзіцячым гульнёвым аўтамабілі было смецце. На Цітова, 7 і 15 арэлі належным чынам не дэманціраваны, засталіся асновы ад іх. На вуліцы Цэнтральнай ля дамоў нумар 3 і 5 зламана лавачка, арэлі не пафарбаваныя. На Зарэчнай, 14 паламана пясочніца, існуючы на ​​пляцоўцы калодзеж закрыты драўляным паддонам.
У двары на вуліцы Цэнтральнай ля дамоў 30, 32 і 34 зламаныя лаўкі, каля турніка-лазанкі аголены падмуркавыя камяні, паламана сядзенне ў арэлях, па тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі раскідана смецце.
Па выніках праведзенай праверкі дырэктару КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” ўнесена прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Таксама вынесена пастанова аб узбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да начальніка ўчастка “Жылфонд” Жабінкаўскай ЖКГ.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна, юрыст 1 класа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Жабінкаўскага раёна з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый правяла праверку выканання заканадаўства, накіраванага на ахову жыцця і здароўя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика