На пляж – без планшэта. 21.by

На пляж – без планшэта

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стала цёпла, і ўсё болей людзей адпачываюць ля вадаёмаў. У разгар пляжнага сезона да супрацоўнікаў міліцыі звяртаюцца грамадзяне, якія сталі ахвярамі злодзеяў на пляжы. Сотавыя тэлефоны, кашалькі, ювелірныя вырабы, гадзіннікі, вопратка і абутак – няпоўны спіс таго, што “цягнуць” ласыя на чужое. Абмежаваць сябе ад пляжных злодзеяў можна няхітрымі спосабамі.
Калі збіраецеся на адпачынак каля вадаёму, не бярыце з сабою каштоўныя рэчы – мабільныя тэлефоны, планшэты, ноўтбукі, фотаапараты. Пакінутыя без нагляду, у тым ліку падчас купання, яны могуць стаць аб’ектам крадзяжу. Прынеслі з сабою каштоўнасці – што ж, не пакідайце іх без увагі.
Няварта класці рэчы за спіной. Пакідайце іх у баку ад сябе ці навідавоку. Перш чым зайсці ў ваду, сумку і асабістыя рэчы лепш накрыць зверху пляжным ручніком або вопраткай.
Не спіце на пляжы. Часта ахвярамі крадзяжоў аказваюцца адпачываючыя, што накрылі твар ручніком або газетай і соладка пасапваюць пад цёплымі прамянямі сонейка. І, пакуль бачаць сны – нічога не бачаць навокал.
Адпачывайце сям’ёй або з сябрамі – у такім выпадку падчас купання будзе каму прыгледзець за асабістымі рэчамі. А вось давяраць іх незнаёмым няварта. Не распівайце спіртныя напоі на пляжы. Алкаголь прытупляе ўвагу, што на руку злодзеям.
Калі ж крадзеж на пляжы адбыўся, звяртайцеся ў міліцыю. Беспакаранасць толькі стымулюе зладзюжак да новых дзеянняў – і ахвярамі крадзяжоў могуць стаць іншыя адпачываючыя.
Дарэчы, за дробны крадзеж маёмасці заканадаўствам прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Крадзеж караецца грамадскімі работамі, штрафам, выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, абмежаваннем або пазбаўленнем волі да трох гадоў.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стала цёпла, і ўсё болей людзей адпачываюць ля вадаёмаў. У разгар пляжнага сезона да супрацоўнікаў міліцыі звяртаюцца грамадзяне, якія сталі ахвярамі злодзеяў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика