С 15 мая открыта охота на косулю. Во сколько ушачанам обойдётся добыча животного читайте здесь!. 21.by

С 15 мая открыта охота на косулю. Во сколько ушачанам обойдётся добыча животного читайте здесь!

23.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 15 мая па 30 верасня адкрыта паляванне на казулю еўрапейскую, дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Згодна дзеючых правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, здабываць жывёл можна штодня на працягу сутак ружэйным спосабам з засады, з падыходу. Дазволеныя прылады – наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Можна прымяняць асвятляльныя прыборы і начнога бачання, прыцэлы.

Паляванне ажыццяўляецца па разавых дазволах на здабычу дзікіх жывёл і пуцёўкам да іх. У сёлетнім сезоне ўстаноўлены наступны кошт разавых дазволаў на здабычу: казуля еўрапейская трафейная – 100 рублёў, дарослая або селекцыйная – 60 рублёў. Паляўнічая  пуцёўка для членаў Ушацкай арганізацыйнай структуры БТПР складае 8 рублёў, для астатніх членаў таварыства – 15. Варта адзначыць, што для тых, хто не ўваходзіць у рады Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, кошт пуцёвак у разы вышэйшы.

Таксама зараз прадаўжаецца паляванне на дзікага кабана. Жадаючыя прыняць у ім удзел могуць звярнуцца непасрэдна ў таварыства ці па тэлефонах 5-72-03, (8029) 814-22-61, 299-21-70.

П.ДУБОЎСКІ, паляўніцтвазнаўца Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры БТПР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 мая па 30 верасня адкрыта паляванне на казулю еўрапейскую, дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Згодна дзеючых правіл вядзення паляўнічай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика