Добраўпарадкаванне горада працягваецца. 21.by

Добраўпарадкаванне горада працягваецца

23.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Не збаўляюцца тэмпы па аднаўленню фасадаў будынкаў у цэнтры горада, кропак мелкага прыватнага гадлю. З’явіўся прыгожы пункт прыпынку гарадскіх аўтобусаў на цэнтральнай плошчы, які складаецца з ансамбля двух камерцыйных ларкоў і павільёна для пасажыраў (на здымку). Мяняе аблічча і міні-рынак “Чапаеўскі”. У пашыраных сучасных гандлёвых кропках камфортна будзе знаходзіцца прадаўцам і пакупнікам.


На многіх вуліцах горада будаўнікі пракладваюць новыя прасторныя пешаходныя дарожкі. Бяспечна будзе цяпер рухацца па вуліцы Карла Лібкнехта. На вуліцы Перамогі (на здымку) ўздоўж шматпавярховых дамоў, паралельна кальцавой дарозе, таксама з’явіцца пешаходная дарожка з сучасным пакрыццём. Асфальтавая дарога праляжа да будынка цэха звадкаванага газа з вуліцы Мінскай. Дзве буйныя вуліцы – Мінская і Зяневіча атрымаюць новыя агароджы.

Галіна ГАМЕЗА.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не збаўляюцца тэмпы па аднаўленню фасадаў будынкаў у цэнтры горада, кропак мелкага прыватнага гадлю. З’явіўся прыгожы пункт прыпынку гарадскіх аўтобусаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика