Ветеран войны Екатерина Григорьевна Клыпа принимала поздравления по случаю 90-летия. 21.by

Ветеран войны Екатерина Григорьевна Клыпа принимала поздравления по случаю 90-летия

23.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Столькі гасцей да мяне? Як нечакана, але надзвычай прыемна!” – не магла стрымаць слёз радасці і хвалявання Кацярына Рыгораўна Клыпа, калі на парозе яе дома ў Заляддзі з’явіліся прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, Вялікадолецкага сельвыканкама, мясцовай гаспадаркі і школьнікі. Нагода ж для візіту была самая што ні на ёсць святочная: ветэран Вялікай Айчыннай вайны адзначыла 90-гадовы юбілей.

Яе дзяцінства прайшло ў вёсцы Бабовішча. Нялёгка прыйшлося сям’і,  у якой выхоўвалася чацвёра дзяцей. Зусім побач, каля 2 кіламетраў ад Бабовішча, знаходзілася пагранічная застава – адтуль прыйшла вестка аб пачатку вайны.

Кацярыне Рыгораўне было тады 13 гадоў. З сумам прыгадвае, як бацька захварэў на тыф і знямоглага яго хавалі ад немцаў, аднак не ачуняў, рана памёр.

– Многія мужчыны  ў першыя дні вайны мабілізаваліся ў Чырвоную Армію, яшчэ больш падаліся ў партызаны. Мы з братам таксама далучыліся да партызан, нас называлі “варашылаўцамі”, бо знаходзіліся мы ў атрадзе імя Варашылава брыгады імя Суворава. І калі хлопцы хадзілі на сур’ёзныя заданні, то дзяўчаты гатавалі ежу, дапамагалі даглядаць хворых і раненых.

“А як там Валя Ільюшэвіч з Касароў, ці ведаеце? Гэта ж мая сяброўка, мы з ёй разам у партызаны ішлі…” – пытаецца К.Клыпа ў старшыні сельвыканкама А.Л.Сыса і весялее, пачуўшы, што даўняя знаёмая яшчэ ў страі.

Кацярына Рыгораўна надта не ўдаецца ў падрабязнасці сваёй партызанскай дзейнасці, спасылаючыся на ўжо дрэнную памяць. На самой жа справе, па ўсім бачна, не хоча ўспамінаць той страшны час. У гады вайны яе роднае Бабовішча немцы спалілі разам з мірнымі жыхарамі. “На помніку на брацкай магіле значыцца, што там пахавана больш за 500 чалавек. Аднак іх значна больш, бо людзей, якія былі расстраляны пры спробах збегчы, хавалі ў іншых месцах. Прызнаюся, што ніколі не была на “Прарыве”, а брацкую магілу ў Бабовішчы абавязкова наведвала кожны год, пакуль былі сілы. Там ляжаць сваякі, знаёмыя, аднавяскоўцы”, – не стрымліваючы слёз, кажа К.Р.Клыпа.

Пасля вайны яна выйшла замуж, разам са сваім абраннікам Данілам Мікітавічам пабудаваліся ў Заляддзі, выхавалі чацвярых дзяцей. Усё жыццё жанчына сумленна працавала ў мясцовай гаспадарцы ў паляводчай брыгадзе і даяркай. “Не цураліся ніякай працы: і на касілку, і на малацілку, – усё ўмелі,” – прыгадвае Кацярына Рыгораўна.

На долю гэтай жанчыны выпалі і іншыя жыццёвыя выпрабаванні. Рана пайшоў з жыцця муж, трагічна загінуў сын, пахавала яна і дачку… Зараз ва ўсім дапамагаюць сыны: Васіль, які жыве разам з маці, часта наведваецца ў Заляддзе і Анатоль.

– Кожную зіму думаю, што яна апошняя, але ўсё ж чакаю вясны – тады і на душы цяплее. Дрэнна чую, але ж вочы свецяцца і ногі ходзяць. Дзякуй вам вялікі за ўвагу, мае даражэнькія. Няхай у вас усё будзе добра! – шчыра дзякавала ветэран за кветкі і падарункі гасцям.

– Жадаем Вам сустрэць яшчэ не адзін юбілей! Жывіце яшчэ як мінімум пяцігодку, – пажадалі старшыні раённага савета ветэранаў Н.А.Васілеўская і вялікадолецкай ветэранскай пярвічкі Н.М.Піскун.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Столькі гасцей да мяне? Як нечакана, але надзвычай прыемна!” – не магла стрымаць слёз радасці і хвалявання Кацярына Рыгораўна Клыпа, калі на парозе яе дома ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика