Нарыхтоўка кармоў — задача дня. Чарговае пасяджэнне Навагрудскага райвыканкама прайшло ў выязным рэжыме. 21.by

Нарыхтоўка кармоў — задача дня. Чарговае пасяджэнне Навагрудскага райвыканкама прайшло ў выязным рэжыме

23.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося чарговае пасяджэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў выязным рэжыме. На павестку для было вынесена адно пытанне: аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення корманарыхтоўкі і стварэння трывалай кармавой базы.

 

У пасяджэнні прынялі ўдзел: старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта А.М. Маркевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В. Мішарын, члены райвыканкама, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі сельгасарганізацый, зацікаўленых служб, пракурор раёна і інш.

Выказванне «Малако ў каровы на языку» – чулі нават дзеці. А што ўжо казаць пра кіраўнікоў сельгасарганізацый. Гэтае залатое правіла ведаюць усе. Толькі вось як нарыхта­ваць максімальна якасныя і пажыўныя кармы пры аптымальных выдатках? Гэтым пытаннем задаюцца абсалютна ўсё сельгасвытворцы, таму якаснае правядзенне корманарыхтоўкі – стратэгічна важная задача для ўсіх.

Наведванне такіх гаспадарак, як філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт», ААТ «Кашалева-Агра», СРДУП «Свіцязь» выбраны невыпадкова. Па меркаванні спецыялістаў  упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў гэтых гаспадарках узнікае шэраг праблем: ад  падрыхтоўкі тэхнікі да пасеву траў на зялёны корм.

Галоўныя задачы паставіў старшыня райвыканкама А.М. Маркевіч.

– Ад стварэння трывалай кармавой базы залежыць узровень вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, якая ў агульнай выручцы ад рэалізацыі займае 65-70%. Аналізуючы стан спраў за апошнія тры гады, трэба прыз­наць, што ў раёне існуе шэраг праблем, якія найбольш адчувальныя ў некаторых гаспадарках раёна, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. – Назіраецца зніжэнне аб’ёмных паказчыкаў нарыхтоўкі травяных кармоў. Найбольш нізкія паказчыкі назіраюцца ў ААТ  «Гарадзечна», філіяле «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Кашалева-Агра». Дарэчы,  у мінулым годзе ў гэтых гаспадарках нарыхтавана 16,7, 22,9 і 20 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву адпаведна. Гэта прывяло да таго, што прыйшлося закупляць кармы за межамі раёна. У выніку завезена 10579 т  сенажу і сіласу. Такая сітуацыя не самым лепшым чынам паўплывала на эканоміку гаспадарак. Па падліках эканамістаў у сярэднім  кошт 1 тоны завезеных кармоў быў амаль у два разы вышэйшы, чым ён каштаваў у раёне. Безумоўна, гэтыя рэсурсы можна было накіраваць на вырашэнне іншых праблем, – канстатаваў А.М. Маркевіч. Наперадзе напружаная і сур’езная работа. Наведванне сельгасарганізацый павінна паказаць, наколькі мы да яе гатовы, – адзначыў старшыня райвыканкама. 

20180516_085544

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці райсельгасхарчу Д.А. КОРШУН, пад ўраджай 2018 года ў раёне было пасеяна азімых на зялёны корм 650 га, азімай свірэпіцы 1370 га. Для поўнага забеспячэння жывёлагадоўлі зялёным кормам плануецца пасеяць адналетніх траў на плошчы 2100 га.

За мінулы год было праведзена перазалужэнне на плошчы 2719 га і падсеяна шматгадовых траў на раллі 3266 га. Для паляпшэння кармавой базы ў раёне будзе падсеяна 4144 га шматгадовых траў. На 15 мая падсеў праведзены на плошчы 2515 га (61%), у тым ліку люцэрны 470 га, бабовых і бабова-злакавых сумесей 2028 га (канюшына лугавая і злакавыя травы).

– Аднак у некаторых гаспадарках гэта работа праводзіцца нізкімі тэмпамі, – адзначыў Д.А. Коршун. – У такіх гаспадарках, як СРДУП «Свіцязь», падсеяна толькі 195 га (57% ад плана), у ААТ  «Гарадзечна» 140 га (40%), а насення люцэрны яны не маюць увогуле. Не вырашаны пытанні па набыцці насення гэтай культуры і ў ААТ «Уселюб». Толькі 200 га (31%) падсеяна плошчаў у ААТ «Кашалева-Агра». Да перазалужэння не прыступілі такія гаспадаркі, як філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт», СРДУП «Свіцязь» і ААТ «Кашалева-Агра», – канстатаваў Д.А. Коршун.  

– Для правядзення ўсяго комплексу работ па нарыхтоўцы кармоў у гаспадарках раёна маецца 32 корманарыхтоўчыя камбайны. Па стане на 14 мая на лінейку гатоўнасці пастаўлена 72% тэхнікі, – паведаміў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці райсельгасхарчу А.С. АНТАНОВІЧ. – Адрамантавана толькі 62% касілак, 66% грабель, 60% прэс-падборшчыкаў. Тым не менш большасць гаспадарак ужо прыступіла да ўборкі азімай свірэпіцы. Наперадзе масавая ўборка травяных кармоў. Філіялу «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт», СРДУП «Свіцязь» і ААТ «Кашалева-­Агра» стаіць задача больш хуткімі тэмпамі завяршыць рамонт тэхнікі і актыўна пачаць работу па нарыхтоўцы кармоў. 

Аб падрыхтоўцы да правядзення корманарыхтоўчай кампаніі і праб­лемах, якія ўзнікаюць на сённяшні дзень, вялі размову ў сваіх справа­здачах кіраўнікі практычна ўсіх гаспадарак раёна, спыняючыся на шляхах рашэння праблем з падрыхтоўкай тэхнікі, асаблівасцях уборкі траў, рэканструкцыі і будаўніцтве сянажна-сіласных траншэй. Дарэчы, 17 траншэй будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў гэтым го­дзе, што зніме праблему ў цэлым па раёне захоўвання кармоў у буртах. Намеснік старшыні райвыканкама С.І. Пярко засяродзіў увагу на захоўванні саломы і выкарыстанні яе ў якасці корму для жывёлы.

Дэталёвае абмеркаванне шэрага пытанняў яшчэ раз пацвердзіла, што дробязяў у справе вытворчасці прадукцыі няма. Аб гэтым часта забываюць некаторыя спецыялісты, ігнаруючы сваімі абавязкамі. Толькі расслабіцца ім не прыйдзецца: на кану – зачын на ўвесь год.

Алена Ермакова, «НЖ»

Стоит почитать:

Приём граждан и «прямую линию» в Новогрудке провёл главный государственный судебно-медицинский эксперт области

В Новогрудском районе проходит единый день информирования населения

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося чарговае пасяджэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў выязным рэжыме. На павестку для было вынесена адно пытанне: аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика