У Навагрудскім раёне Адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні. 21.by

У Навагрудскім раёне Адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні

24.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 мая 2018 года ў 10.00 у аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні “Прыватныя кніжныя зборы. Мінулае, гісторыя і сучаснасць. 

Адзін раз у два гады ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна праводзяцца Шчорсаўскія чытанні. Гэтае мерапрыемства носіць навуковы характар. Запрашаюцца навуковыя работнікі з Гродна і Мінска, краязнаўцы. На абмеркаванне выносяцца тэмы, якія тычацца гісторыі бібліятэк і грамадскай думкі. 

У 2018 годзе пройдуць чацвёртыя Шчорсаўскага чытання. Яны будуць прысвечаны асветніку Адаму Храптовічу і прымеркаваны да 250-годдзя з дня яго нараджэння. Будуць разглядацца пытанні гісторыі і сучаснага стану прыватных кніжных калекцый на Гродзеншчыне; асаблівасці захавання кніжнай культуры праз развіццё ўласных кнігазбораў. 
У праграме: выступы навукоўцаў, чыя дзейнасць звязана з гэтым знакамітым чалавекам, прадстаўнікоў мясцовай улады, работнікаў музеяў і бібліятэк. Таксама вас чакае рэальная і віртуальная экскурсія па былой сядзібе Храптовіча. 

 
Служба інфармацыі «ГП».
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая 2018 года ў 10.00 у аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні “Прыватныя кніжныя зборы. Мінулае, гісторыя і сучаснасць.  Адзін раз у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика