Пакуль мы помнім — мы жывём. 21.by

Пакуль мы помнім — мы жывём

24.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Філіял “Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” у рамках сацыяльнага праекта “Манументы Перамогі” правёў рэканструкцыю брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў у вёсцы Клінок.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка філіяла Аляксей Хлапонін, арганізацыя дабрачынна ўзнаўляе мемарыялы Вялікай Айчыннай вайны ўжо на працягу трох гадоў. Аб’ект у Клінку – асаблівы, бо з тутэйшых мясцін – некалькі супрацоўнікаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, у тым ліку – начальнік філіяла Уладзімір Гарбацэвіч. Для іх гэта – яшчэ і знак удзячнасці малой радзіме.

На рэканструкцыі брацкай магілы ў Клінку на працягу амаль двух тыдняў шчыравалі спецыялісты рамонтна-будаўнічага ўчастка філіяла, а таксама вадзіцелі, электрыкі, сувязісты. Яны цалкам рэстаўрыравалі галоўны помнік мемарыяла, паставілі новую агароджу, узнавілі ў першапачатковым выглядзе восем пахаванняў, замянілі таблічкі на шэрагу помнікаў, праклалі дарожкі з тратуарнай пліткі, а таксама асвяжылі абеліск партызанам атрада імя газеты “Праўда”, які знаходзіцца ў скверы побач.

– Для кожнага з нас – вялікі гонар паўдзельнічаць у гэтым сацыяльным праекце, аддаць даніну памяці дзядам, якія змагаліся за наша шчаслівае сёння, – зазначыў Аляксей Хлапонін.

З удзячнасцю і радасным хваляваннем успрынялі новае аблічча мемарыяла вяскоўцы.

– Вельмі патрэбную справу зрабілі дабрачынцы. Нездарма ж кажуць: “Пакуль мы помнім – мы жывём”, – гаворыць адна са старэйшых жыхарак Клінка, былая настаўніца мясцовай школы Ларыса Рыгораўна Ганчарык.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Філіял “Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” у рамках сацыяльнага праекта “Манументы Перамогі” правёў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика