Мяжу ахоўваюць прафесіяналы. 21.by

Мяжу ахоўваюць прафесіяналы

24.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета пагранічная служба Беларусі адзначае свой 100-гадовы юбилей. Сярод тых, хто будзе прымаць віншаванні, і шчучынец Андрэй Міхайлавіч Драздоў, які большую частку свайго жыцця прысвяціў службе ў пагранічных войсках.

– Сам я ўраджэнец Віцебшчыны, – гаворыць А.М. Драздоў. – Нарадзіўся і вырас у горадзе Дуброўна. Пасля заканчэння мясцовай школы у 1984 годзе мяне, маладога хлопца, забралі служыць у войскі супрацьпаветранай абароны, якія ў той час дыслацыраваліся ва Усходняй Германіі. Вайсковая часць, куды трапіў, размяшчалася ў мястэчку Борсдорф, што пад Лейпцыгам. Выконваў абавязкі радыётэлеграфіста: прымаў па 30 (!) груп у хвіліну, кожная з якіх налічвала 5 лічбаў. Атрыманую інфармацыю запісваў на спецыяльны планшэт-карту, якую пасля аналізавалі афіцэры.
У сярэдзіне 80-ых абстаноўка на мяжы ФРГ і ГДР была неспакойнай. У небе Усходняй Германіі часта з’яўляліся самалёты-разведчыкі НАТА, таму ўзмоцненыя трэніроўкі і баявыя трывогі былі нярэдкімі. А ў вольны ад дзяжурстваў час салдаты прымалі ўдзел у суботніках, падчас якіх наводзілі парадак у мястэчку Борсдорф. Таксама ладзілі культурныя вечарыны з удзелам нямецкай моладзі. Мабыць таму мясцовае насельніцтва паважала савецкіх ваеннаслужачых і з задавальненнем ішло на кантакт.


Кинологический центр, Сморгонь, 2004

– Пасля дэмабілізацыі я вярнуўся дадому ў горад Дуброўна і паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытут, – працягвае Андрэй Міхайлавіч. – На выбар будучай прафесіі паўплывала мая мама Ніна Міхайлаўна, якая ў той час працавала санітаркай у Дуброўненскай раённай ветлабараторыі. Падчас вучобы пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыяй Адольфаўнай. Адвучыўшыся тры гады, вырашыў перавесціся на ваенны ветэрынарны факультэт Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі імя Канстанціна Іванавіча Скрабіна. Там прыйшлося прайсці вельмі сур’ёзны адбор. У выніку з 40 прэтэндэнтаў толькі 4 былі залічаны – у тым ліку і я. Практыку праходзіў у конным палку Галіцына, дзе кожны эскадрон мае сваю ўнікальную форму. Там мы дрэсіравалі коней для здымкаў у кіно. 
Пасля атрымання дыплома А.М. Драздова ў званні малодшага лейтэнанта накіравалі ў горад Канск, што ў Краснаярскім краі. Служыць давялося ў 23-й Арлоўска-Берлінскай ордэна Чырвонага Сцяга ракетнай дывізіі стратэгічнага прызначэння, дзё ён выконваў абавязкі начальніка ветэрынарнай службы. 


Латвия, соревнования 2006

У 1999 годзе пасля заканчэння кантракта А.М. Драздоў некаторы час жыў у Расіі, а пасля пераехаў у Жалудок – малую радзіму жонкі. Працаваў на Жалудоцкім свінагадоўчым комплексе і зарэкамендаваў сябе як вопытны спецыяліст і вельмі адказны і дысцыплінаваны работнік. Ды толькі хацелася зноў вярнуцца ў строй, і Андрэй Міхайлавіч падаў дакументы ў армейскі корпус у Гродне. Адказу доўга чакаць не прыйшлося: хутка яго запрасілі служыць у Смаргонь у пагранічную часць №2044, пры якой дзейнічаў кіналагічны цэнтр. 
– У Маскве ў свой час я атрымаў рэдкую для Беларусі спецыяльнасць – ваенны ветэрынар, таму мае паслугі аказаліся вельмі запатрабаваны ў беларускіх пагранічнікаў, – зазначае А.М. Драздоў. – Будучы назначаным старшым педагогам, вучыў салдат правільна несці службу на пару з чатырохногімі памочнікамі. Мы працавалі ў асноўным з нямецкімі і бельгійскімі аўчаркамі, што славяцца сваімі выдатнымі фізічнымі якасцямі і ўніверсальнасцю, а таксама з больш ігрывымі лабрадорамі і кокер-спаніэлямі, якіх вымуштроўвалі шукаць наркотыкі і выбуховыя рэчывы. Спачатку сабакі даказвалі сваю прафпрыгоднасць на вучэбным палігоне, а потым абавязкова праходзілі “баявую” стажыроўку на мяжы. Толькі тады іх перадавалі ў пагранічныя часці.
Падчас службы ў Смаргонскім кіналагічным цэнтры А.М. Драздоў не раз прымаў удзел у міжнародных спаборніцтвах, якія праходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў Латвіі, Літве, Расіі. Вось дзе кінолагі са сваімі гадаванцамі здавалі сапраўдны экзамен на прафмайстэрства! І беларускія пагранічнікі ў гэтым плане былі заўсёды на вышыні і часта перамагалі.


 

Сборы начальников кинологических служб воинских частей пограничных служб РБ

– Цяпер пагранічнікі аснашчаны самым сучасным тэхнічным абсталяваннем для патрулявання і аховы мяжы, – з веданнем справы говорыць Андрэй Міхайлавіч. – І ўсё ж самую дасканалую тэхніку можна падмануць, а вось сабаку – не! Валодаючы выдатным нюхам, ён і праз пару дзён “нападзе” на след парушальніка. Таму чатырохногія памочнікі яшчэ доўга будуць запатрабаваны ў пагранічнай службе.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета пагранічная служба Беларусі адзначае свой 100-гадовы юбилей. Сярод тых, хто будзе прымаць віншаванні, і шчучынец Андрэй Міхайлавіч Драздоў, які большую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика