Туі – на месцы смутку і болю. 21.by

Туі – на месцы смутку і болю

24.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вёска Драмлёва знікла з твару зямлі жудасным ранкам 11 верасня 1942 года. Нявінна забітыя драмлёўцы маглі б жыць, радавацца сонцу, нараджэнню дзетак… Аднак 183 жыхары гэтай гаротнай вёскі, якая так і не адрадзілася, ператварыліся ў попел падчас карнай аперацыі “Трохкутнік”.
Паўстагоддзя таму на месцы аднаго з хлявоў, у якім зажыва згарэлі бязвінныя вяскоўцы, быў насыпаны курган. Крыху пазней, у 1982 годзе, на гэтым месцы быў устаноўлены мемарыял. Бронзавыя постаці трох жанчын, як сімвал трох пакаленняў, журботна глядзяць у вочы нашчадкам.
Да месца трагедыі на працягу года ідуць і едуць людзі: аддаць даніну памяці заўчасна пайшоўшым з жыцця жыхарам “вогненнай вёскі”, ускласці кветкі і хвілінай маўчання ўшанаваць тых, чые сэрцы раптоўна перасталі біцца вераснёўскім ранкам 1942-га.
Гэтае месца болю і смутку падтрымліваецца ў належным парадку: своечасова скошваецца трава, ачышчаецца ад пустазелля тратуарная плітка. А на мінулым тыдні супрацоўнікі Жабінкаўскай ЖКГ высадзілі паабапал дарожак амаль 90 туй. Калі яны прымуцца, у гэтым самотным месцы стане крыху больш утульна.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Драмлёва знікла з твару зямлі жудасным ранкам 11 верасня 1942 года. Нявінна забітыя драмлёўцы маглі б жыць, радавацца сонцу, нараджэнню дзетак… Аднак 183 жыхары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика