Вести из Шумилинского центра детей и молодёжи. 21.by

Вести из Шумилинского центра детей и молодёжи

24.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Дарогамі памяці”

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы гэтай памяці верныя” ў Віцебскай вобласці прайшоў конкурс “Дарогамі памяці”, у якім прымалі ўдзел вучні школ і цэнтраў дзяцей і моладзі ўсіх раёнаў вобласці.
У нашым раёне ёсць пераможца, расказала галоўны спецыяліст цэнтра дзяцей і моладзі Тамара Мураўёва. Граматай упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за даследчую работу “Няма забытых вёсак. Ермачкі – сястра Хатыні” ўзнагароджаны вучань Слабадской школы Максім Ткачоў (кіраўнікі – Д. М. Мянькоў і А. Ц. Шынкевіч).

“Чарнобыль: погляд скрозь гады”
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Чарнобыль: погляд скрозь гады”, які праводзіўся ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Чарнобыль: з’явы, лёсы, памяць”. У намінацыі “Чарнобыль вачыма дзяцей” дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана вучаніца Кардонскай школы Дар’я Міляк  (настаўніца С. Л. Пляшкова).

Велікодны фестываль
У Віцебску закончыў сваю работу 16-ты абласны велікодны фестываль. Па яго выніках былі ўзнагароджаны лепшыя ўдзельнікі. Дыплом першай ступені ў выставе-конкурсе дзіцячых вырабаў “Божы свет вачыма дзяцей” у намінацыі “Велікоднае яйка” атрымаў Максім Пашкевіч, удзельнік аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “WOOD–майстар” (кіраўнік А. Я. Пціцкі). Дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ўзнагароджаны Сцяпан Лінаў, удзельнік гэтага ж аб’яднання.
Спецыяльным дыпломам удзельніка выставы ўзнагароджана Анастасія Гур’ева, удзельніца заняткаў па інтарэсах цэнтра дзяцей і моладзі “Прырода і фантазія” (кіраўнік Т. П. Каласкова).

Краязнаўчыя чытанні
У Віцебску прайшлі краязнаўчыя чытанні на тэму “Невядомыя – вядомыя або Гісторыя ў асобах”. У намінацыі “Віцеб-шчына: ад вытокаў да сучаснасці” дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана вучаніца СШ № 2 г. п. Шуміліна Дар’я Іваненка (настаўнік П. І. Гусакоў) за даследчую работу “Жыла-была вёска… Гісторыя вёскі Прыазёрная”.
У намінацыі “Школьны музей” дыплом другой ступені атрымала вучаніца Обальскай школы Кіра Ліпчанка (настаўніца Л. У. Нячай) за работу “Стварэнне віртуальнага музея гісторыі школы”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Дарогамі памяці” У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы гэтай памяці верныя” ў Віцебскай вобласці прайшоў конкурс “Дарогамі памяці”, у якім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика