«Поезд здоровья» следовал по маршруту «Гудогай-Минск». 21.by

«Поезд здоровья» следовал по маршруту «Гудогай-Минск»

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Поезд здоровья» следовал по маршруту «Гудогай-Минск»

12:27 / 24.05.2018
159
У другі раз цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Гудагай – Мінск стаў своеасаблівай «паліклінікай на колах».

IMG_9345.jpg


17 мая намаганнямі супрацоўнікаў Беларускай чыгункі, раённага цэнтра гігіены і эпідэ­міялогіі і цэнтральнай раённай бальніцы праведзена сумесная акцыя па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту пад дэвізам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!». Гэта адна з частак праекта «Астравец – здаровы горад!»

«Цягнік здароўя» курсіраваў, каб павысіць інфармацыйную свядомасць насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, навучыць кантраляваць артэрыяльны ціск і прапагандаваць здаровы лад жыцця.

IMG_9399.jpg


Аб'явы пра акцыю размяшчаліся на кожнай станцыі, а машыністы цягніка на працягу ўсёй паездкі па гучнай сувязі паведамлялі, што кожны жадаючы можа звярнуцца да спецыялістаў, каб памераць артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыю па правільнай методыцы яго вымярэння, прафілактыцы захворван­няў сардэчна-сасудзістай сістэмы, праблемах артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Неабыякавых да свайго здароўя аказалася шмат: пасажыры звярталіся да ме­дыцынскіх работнікаў, кансуль­та­валіся, распытвалі пра пака­занні і супраць­паказанні лекаў, якія яны ўжо прымаюць. 

За час паездкі паслугамі медыкаў скарысталася каля 30 чалавек.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Второй год поликлиникой на колесах стал поезд региональных линий Гудогай – Минск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика