На лаву падсудных — праз інтэрнэт. 21.by

На лаву падсудных — праз інтэрнэт

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна судом раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні непаўналетняга навучэнца ўстановы адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Падлетак абвінавачваўся ў тым, што, знаходзячыся ў
в. Камарова, з дапамогай свайго мабільнага тэлефона, скапіраваў у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” відэафільм парнаграфічнага зместу і захаваў яго ў раздзеле “Мае відэазапісы” з адкрытым доступам для прагляду. У выніку неўстаноўленыя карыстальнікі сайта неаднаразова прагледзелі відэафільм. Пазней, знаходзячыся ў інтэрнаце ўстановы адукацыі, непаўналетні наўмысна публічна прадэманстраваў сябрам захаваны на інтэрнэт-старонцы відэафільм парнаграфічнага зместу.
У ходзе судовага пасяджэння абвінавачваны сваю віну прызнаў і паведаміў, што, сапраўды ён змясціў на асабістую старонку ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” відэафільм парнаграфічнага зместу. Яго інтэрнэт-старонка не была абмежавана наладкамі прыватнасці, знаходзілася ў свабодным для прагляду доступе, і падлетак разумеў, што па прычыне гэтага відэафільм можа быць прагледжаны наведвальнікамі яго старонкі. Акрамя таго, у памяшканні інтэрната каледжа хлопец прадэманстраваў фрагмент відэа сябрам, бо лічыў гэта забаўным, аднак яны адмоўна аднесліся да ўбачанага.
З улікам характару і невялікай грамадскай небяспекі ўчыненага, умоў жыцця, выхавання, непаўналетняга ўзросту, прынцыпу індывідуалізацыі, паколькі ён раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, у адпаведнасці з артыкулам 117 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да непаўналетняга прыменены прымусовыя меры выхаваўчага характару ў выглядзе перасцярогі.
Паважаная моладзь! Памятайце, што інтэрнэт з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі супрацоўнікаў упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, інспекцыі па справах непаўналетніх. Яны пастаянна праводзяць маніторынгі сетак і выяўляюць распаўсюджвальнікаў парнаграфіі. Не ўчыняйце памылак, якіх можна пазбегнуць!

Т. ВЯЖЭВІЧ-ДЗЕМІДЗЕНКА.
Старшы памочнік
пракурора раёна,
юрыст 2 класа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна судом раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні непаўналетняга навучэнца ўстановы адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика