Што на першым плане?. 21.by

Што на першым плане?

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 25 МАЯ па 5 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”

Згодна з п. 166.9 Правілаў дарожнага руху ў перыяд правядзення такога мерапрыемства на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінна быць уключана бліжняе святло фар ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці).
Выконвайце нескладаныя правілы бяспекі:
- заўсёды сачыце за дзецьмі, ніколі не пакідайце іх без нагляду, нават калі яны гуляюць у двары;
- калі выязджаеце на аўтамабілі, пасадзіце дзіця ў аўтакрэсла ці бустэр. Абавязкова ўпэўніцеся, што малыш моцна і надзейна прышпілены рамянём бяспекі;
- забараняйце дзецям ва ўзросце да 14 гадоў выязджаць на веласіпедзе на дарогі агульнага карыстання, і нават з 14-гадовым правядзіце інструктаж;
- абавязкова купіце дзіцяці спецыяльныя святлоадбіваючыя значкі,
кулоны, наклейкі і замацуйце іх на
адзенні;
- будзьце прыкладам для свайго дзіцяці — не парушайце Правілы дарожнага руху!
З удзелам дзяцей-пешаходаў у вобласці з пачатку года зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 14 дзяцей атрымалі траўмы. Восем ДТЗ адбылося па віне непаўналетніх. Асноўныя памылкі:
- пераход праз праезную частку не па пешаходным пераходзе;
- нечаканы выхад з-за транспартнага сродку ці іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю;
- знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.
У Маладзечне 18 красавіка 40-гадовы вадзіцель, рухаючыся на аўтамабілі “Seat-Coldoba”, наехаў на 6-гадовую дзяўчынку, якая выбегла на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля. Пацярпелая з атрыманымі траўмамі шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы.
Прыпаркаваныя аўтамабілі ствараюць вялікую небяспеку, але ад іх нікуды не падзецца. Тут варта нагадваць дзецям, што з-за любой перашкоды выхад на дарогу небяспечны. Перш, чым выходзіць, трэба запэўніцца, што паблізу не едзе машына. І ўсё гэта паўтараць з дня ў дзень. Што тычыцца дзяцей, меншых за 6 год, то тут любы промах з боку бацькоў можа аказацца непрыемнай сітуацыяй:
У Жодзіне на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля выйшаў 4-гадовы хлопчык і трапіў пад колы “Honda-Civic”, якім кіравала 31-гадовая жанчына. Як стала вядома, малы знаходзіўся ў суправаджэнні бацькі. Калі яны выйшлі з пад’езду, бацька не трымаў дзіця за руку. У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў траўму ступні.
Здараецца, бацькі стаяць, размаўляюць з суседзямі, па мабільным тэлефоне, і тым самым могуць упусціць з поля бачання сваё дзіця. Так рабіць нельга! Дзіця — самае дарагое, што ў вас ёсць, паважаныя дарослыя. Трымайце іх за руку, ці на руках.
У гэтым годзе адбылося 10 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 3 дзіцяці загінулі, 11 — атрымалі траўмы. У 3-х здарэннях непаўналетнія перавозіліся з парушэннем правілаў.
Нагадваем!
Згодна з п. 178 ПДР “Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, які абсталяваны рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, — ва ўзросце да 5-ці гадоў;
дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў) і дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, якія прадугледжаны канструкцыяй транспартнага сродку, — ва ўзросце ад 5-ці да 12-ці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў без выкарыстання ўказаных прыстасаванняў у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх развернута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны”.
ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 арт. 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да вадзіцеля накладваецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.
25 мая пройдзе адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зробім лета бяспечным разам!”. Падчас мерапрыемстваў супрацоўнікі службаў міліцыі грамадскай бяспекі разам з работнікамі адукацыі і іншымі зацікаўленымі правядуць ва ўстановах адукацыі прафілактычныя гутаркі пра бяспеку паводзін на дарозе. Тлумачальная работа будзе праведзена і сярод дарослых у працоўных калектывах.

А. БАРОДЗІЧ.
Старшы дзяржаўтаінспектар
АДАІ РАУС маёр міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 МАЯ па 5 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!” Згодна з п. 166.9 Правілаў дарожнага руху ў перыяд...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика