На Навагрудчыне прайшлі IV Шчорсаўскія чытанні. 21.by

На Навагрудчыне прайшлі IV Шчорсаўскія чытанні

25.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Прыватныя кніжныя зборы. Мінулае і сучаснасць» – пад такой назвай 25 мая ў аграгарадку Шчорсы, былых уладаннях асветніка і гуманіста Яўхіма Храптовіча прайшлі IV Шчорсаўскія чытанні.

 

Чытанні сталі знакавымі для Навагрудчыны, яны адзначаны гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі прыярытэтамі. Тэме кнігі і бібліятэкі было прысвечана ўсё мерапрыемства.

На пачатку госці наведалі сядзібу «Шчорсы», затым паглядзелі спектакль «Прыгоды Навагрудскай лекаркі Саламеі Русецкай».

1_07

1_08

1_09

1_10

1_12

1_11

З прывітальным словам гасцей IV Шчорсаўскіх чытанняў звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыкканкама Марына Шабановіч і старшыня Шчорсаўскага сельскага выканаўчага камітэта Алег Марушка.

Паняцці кніжная культура і бібліятэчная вартасць гучалі з дакладаў навукоўцаў і бібліятэкараў. Удзельнікі мерапрыемства, а імі сталі кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Сяргей Амелька, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Пяткевіч, а таксама супрацоўнікі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Навагрудчыны, абмеркавалі пытанні гісторыі і сучаснага стану прыватных кніжных калекцый на Гродзеншчыне, асаблівасці захавання кніжнай культуры праз развіццё ўласных кнігазбораў.


1_17

1_15

1_14

1_13

1_16

У фае Шчорсаўскага сельскага дома культуры ўвагу публікі прыцягвалі шматлікія выстаўкі прыватных калекцый жыхароў Навагрудскага раёна. Тут былі выстаўлены кнігі, лялькі, паштоўкі, канверты, карты, значкі і шмат іншага.


1_05

1_02

1_04

1_03

1_01
 

Вольга Пісар, «НЖ»

Фота аўтара

Стоит почитать:

Новогрудчане вернулись с победами с областного фестиваля эстрадного творчества «Масты надзей»

К Международному дню музеев в Новогрудке подготовили ряд мероприятий

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Прыватныя кніжныя зборы. Мінулае і сучаснасць» – пад такой назвай 25 мая ў аграгарадку Шчорсы, былых уладаннях асветніка і гуманіста Яўхіма Храптовіча прайшлі IV...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика