Юнацтва – гэта азарт і максімалізм. 21.by

Юнацтва – гэта азарт і максімалізм

26.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вы думаеце, колькі часу застаецца ў чалавека для прыняцця жыццёва важных рашэнняў? Некалькі хвілін або гадзін? А колькі часу займае выбар будучай прафесіі? Асабліва ў навучэнцаў, калі ты сам яшчэ не ведаеш свае магчымасці. Многія і пасля заканчэння ВНУ не могуць адназначна адказаць на пытанне: для чаго я створаны? 

Сёння героі майго артыкула ­– маладыя спецыялісты – апантаныя, са здаровенькім такім азартам і максімалізмам. Ці знайшлі яны сябе і сваё прызванне – чытайце ў іх адказах.

Андрэй МЕЛЬНІЧЭНКА, лейтэнант юстыцыі, следчы Петрыкаўскага РАСК:

IMG_4961_1

– Нарадзіўся і вырас у Рэчыцы.  Першапачаткова хацеў паступаць у Акадэмію МУС, але не атрымалася. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гомельскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” на факультэце “Эканомікі і права”.

На пятым курсе паўстала пытанне: куды ісці на пераддыпломную практыку.  Вызначыўся са следчым камітэтам. Там за мной замацавалі настаўніка з ліку супрацоўнікаў, які на працягу двух месяцаў пагружаў мяне ў следчыя справы. Ну а затым мне далі накіраванне на працу ў гэту структуру.  Пасля атрымання дыплома  пачаў праходзіць астатнія працэдуры: медыцынскую камісію, гутарку з псіхолагам, паліграф. Нарэшце доўгачаканы званок: “Рыхтуйся, Андрэй, заўтра ў цябе кадравы дзень у Гомельскім гарадскім аддзеле”. Мне выдзелілі працоўнае месца.  Гэта была карысная практыка. Калі скончыўся тэрмін кантракту, прапанавалі пасаду ў Петрыкаве. Прызнаюся, амаль нічога пра горад не ведаў. Так у ліпені летась прыступіў да сваіх абавязкаў у вашым горадзе.

Заўсёды было цікава дапамагаць людзям. І гэта не высокія словы, якія пад сабой нічога не маюць. Я такі чалавек, што трымаю  слова.

Прафесія следчага вельмі адказная. Нашы супрацоўнікі  перасцерагаюць не пакідаць  маёмасць без нагляду.  Гэта настолькі ўелася ў мяне, што нават у краме папярэджваю пра пакінуты без нагляду мабільны тэлефон. У нашых колах кажуць: злачынства лягчэй прадухіліць, чым яго “лячыць”. Бывае і такое: у тралейбусе бачу, у каго ёсць судзімасць, а хто  пад уздзеяннем наркотыкаў. Вось, што называецца, урос у прафесію.

У школьныя гады чытаў усё, што траплялася ў рукі. Як на беларускай, так і на рускай мовах. Маці была б задаволена, калі б выбраў філалогію ці журналістыку, здольнасці былі.

Апошняе, што прачытаў – поўны збор твораў пра Шэрлака Холмса і “Запіскі з мёртвага дома” Дастаеўскага. Магу бясконца  цытаваць Шэкспіра: “Зусім не знак бяздушнасці – маўклівасць. Грыміць толькі тое, што пуста знутры...”.

Вікторыя КУХАРЧЫК, настаўніца матэматыкі Брынёўскага сада-школы:

IMG_5161_1

– У школе была вельмі цудоўная настаўніца матэматыкі. Яна і зацянула мяне ў свет косінусаў і сінусаў. Так год таму скончыла інстытут імя Івана Шамякіна ў Мазыры па спецыяльнасці “Матэматыка. Інфарматыка” і па размеркаванні прыехала ў Брынёў. Тут жыву ў інтэрнаце для маладых спецыялістаў. Калектыў падтрымлівае, тлумачыць, калі мне штосьці невядома. Шкада, што няма прямога транспарту, складана дабірацца дадому ў Пціч.

Педагогіка – цікавая прафесія. Мая задача закахаць дзяцей у гэты своеасаблівы від спорту, толькі для мозгу.

Рэгіна НАЗАРЭНКА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрыкаўскай школы-інтэрната:

IMG_5030_1

– Гэта толькі мой першы год прафесійнай працы. Нарадзілася і вырасла ў Петрыкаве. Бацькі не маюць адносін да настаўніцкай сферы, а вось дзядзька з цёткай – маюць. У старэйшых класах я дапамагала ім сшыткі правяраць, таму і выбар мой схіліўся ў бок  навучання – паступіла ў Рэчыцкі педагагічны каледж на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура”.

Адміністрацыя школы-інтэрната заўсёды дапамагае. Па ўсіх арганізацыях распаўсюджана праца сакратара, я таксама стараюся авалодаць гэтай справай. Сумяшчаем на занятках у залежнасці ад здольнасцей вучняў рускую і беларускую мовы.  Па сумяшчальніцтве я педагог-арганізатар.

Чытаю літаратуру для самаразвіцця. Люблю беларусскую класіку, а вось з сучаснай літаратурай дыялог не складваецца, не “чапляе”.

Планую паступаць ва ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, на факультэт “Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць”.

Юлія  КАЛЕСНАЯ, настаўніца геаграфіі Брынёўскага сада-школы:

IMG_5175_1

–  Я скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  Родам з Лельчыцкага раёна, вёскі Прыбалавічы.

Як гэта бывае амаль у кожнага, яшчэ ў школьныя гады вызначылася з будучай прафесіяй – была зацікаўлена  геаграфіяй. Так далей і вырашыла звязаць свой лёс з гэтай спецыяльнасцю.

Вучоба на факультэце пашырыла дыяпазон вывучэння геаграфіі за кошт практык, якія праходзілі пасля заканчэння летняй сесіі. Мы наведвалі музеі, гістарычныя месцы, вялі раскопкі, аналізавалі прыродныя выкапні. Гэты студэнцкі час запомніўся больш за ўсё.

Чаму трапіла на Петрыкаўшчыну?  Усё проста, у нашым раёне пакуль няма вакансій. Што датычыць працы ў школе-садзе, то з калегамі сябруем. Вольны час праводзім разам.

 

Мікалай Туравец, настаўнік фізічнай культуры Брынёўскага сада-школы:


IMG_5076_1

– Нарадзіўся ў Брынёве. Тут жа і скончыў школу. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Мазырскім педагагічным універсітэце імя Івана Шамякіна, на біялагічным факультэце, па спецыяльнасці “Біялогія. Ахова прыроды”, але размеркаваўся як настаўнік фізічнай культуры.

 Яшчэ на момант размеркавання дырэктар школы прапанавала мне пасаду настаўніка фізікультуры. Вакансія біёлага была занятая.  У хуткім часе буду праходзіць перападрыхтоўку па правядзенні вучэбных заняткаў у Мінску.  За гэты навучальны год  прынялі ўдзел ва ўсіх спаборніцтвах. У лёгкаатлетычным мнагаборстве занялі 3-е месца, па  валейболе – таксама 3-е. На валейбольных спаборніцтвах  у гонар 23 лютага і 8 сакавіка наша мужчынская каманда была першай, а жаночая – другой.

Чаму біялогія? Яшчэ ў школе падабаліся жучкі-павучкі, расліны. Часам праходжу міма заняткаў біялогіі, штосьці калыхнецца ў душы. Сумую.

Жонка з Петрыкаўскага раёна, з вёскі Філіпавічы, яна працавала настаўніцай рускай літаратуры і псіхолагам, зараз у дэкрэтным адпачынку. Гадуем дачку.  Працаваць падабаецца, адміністрацыя школы дамапагае. Пра далёкую будучыню пакуль не думаю. Што зменніца праз пяць гадоў – невядома.

Лізавета ЦАЛКА, загадчыца аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю РДК:


IMG_4553_1

– Спяваць пачала з дзіцячага сада. У 5 гадоў бацькі прывялі ў Дом культуры. І з гэтага часу спяваю ўсюды і заўсёды.  З гэтым талентам шукала сабе адпаведную прафесію. У школьны час прымала ўдзел у шматлікіх канцэртах, конкурсах. Скончыла музычную школу. У 2014 годзе паступіла ў Гомельскі каледж мастацтваў імя Сакалоўскага, на факультэт культурна-забаўляльнай дзейнасці, па спецыяльнасці “Дырыжор народнага хору і  арганізатар масавых мерапрыемстваў”. Дарэчы, я была адзіная на іспыце, хто атрымаў за экзамен 10 балаў.

На працягу вучобы працавала ў гарадскім Цэнтры культуры дзяцей і моладзі, дзе займалася арганізацыяй вольнага часу менавіта дзяцей. Гэта быў вельмі насычаны час у маім жыцці. Асабліва падабаліся мне экзамены. Час ад часу яны праходзілі ў фармаце спектакля.

Так, на апошні дзяржаўны экзамен мы ставілі абрад Троіцу.  Адзін з членаў экзаменацыйнай камісіі ўстаў і заапладыраваў нам.

Па размеркаванні прыехала ў Петрыкаў на пасаду загадчыцы адзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Калі ў Гомелі ў мяне была ўсяго маленькая ячэйка, то дома цэлы аддзел, якім  я кірую. Працаваць падабаецца. Пажадана, каб было больш зацікаўленай моладзі.

У лютым арганізавала конкурс “Тата можа!”. Мы ўклалі ў гэтае свята ўсю душу. На мой погляд, гэта было вельмі цікава. А вось гледачоў было няшмат.

Зараз рыхтуюся да паступлення ва ўніверсітэт культуры. Сярод іспытаў – маналог, спевы, падрыхтаваны сцэнарый. Таксама на экзамене патрэбна будзе па-акцёрску развіць тэму, што будзе ў білеце. Вялікі дзякуй Анатолю Рудзько, які шліфуе мае вакальныя здольнасці, дапамагае з падрыхтоўкай да паступлення. Так што працы наперадзе хапае.

І, канечне, дзякуй бацькам за моцную падтрымку.

Гутарыла Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вы думаеце, колькі часу застаецца ў чалавека для прыняцця жыццёва важных рашэнняў? Некалькі хвілін або гадзін? А колькі часу займае выбар будучай прафесіі?...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика