У Крупскай бібліятэцы пачаў працаваць сястрынскі пост «Чырвонага Крыжа» . 21.by

У Крупскай бібліятэцы пачаў працаваць сястрынскі пост «Чырвонага Крыжа»

26.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 26 мая ў Крупскай раённай бібліятэцы пачаў працаваць сястрынскі пост раённага аддзялення Беларускага таварыства «Чырвоны Крыж».

Кожную суботу з 10.00 да 12.00 у холе раённай бібліятэкі будзе знаходзіцца медыцынскі работнік, кожны жадаючы можа памерыць свой артэрыяльны ціск, а таксама даведацца, якія яго вага і рост, атрымаць кансультацыю ад спецыяліста. Раённае аддзяленне БТЧК таксама запускае дабрачынную акцыю «Лаўка дабра». Як адзначыла яго старшыня Алена Смірнова, так яны дапамагаюць кнігам знайсці свайго чытача. Называецца гэта мерапрыемства яшчэ буккросінг. Кожны дзень, пачынаючы з гэтай суботы, на аўтобусным прыпынку «Бальніца» кожны можа ўзяць сабе кнігу, прачытаўшы, вярнуць яе або пакласці іншую.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 мая ў Крупскай раённай бібліятэцы пачаў працаваць сястрынскі пост раённага аддзялення Беларускага таварыства «Чырвоны Крыж». Кожную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика