Малако Стаўбцоўшчыны. 21.by

Малако Стаўбцоўшчыны

28.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

260518b

Алеся Пермінава працуе аператарам машыннага даення на малочнатаварнай ферме «Зарэчча» ААТ «Каганец». Працоўны стаж яе ў данай прафесіі складае звыш дзесяці гадоў. Алеся з кагорты маладых жывёлаводаў. Добрасумленная, шчырая, вылучаецца асаблівым стараннем. Пастаянна дабіваецца высокіх паказчыкаў у рабоце. З пачатку года надаіла ад кожнай каровы сваёй групы па 2225 кілаграмаў малака.

 

АДЗНАЧАНЫ РУПЛІВЫЯ

Мінскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзіў падзячнымі пісьмамі механізатараў, якія вызначыліся на веснавых палявых работах. Галоўны тэхнічны інспектар працы абкама галіновага прафсаюза Аляксандр Мотуз уручыў падзячныя пісьмы і прэміі Мікалаю Ажгірэвічу з ААТ «Вішнявецкі-агра» і Сяргею Бандаровічу з ААТ «Жацерава», якія парупіліся на падрыхтоўцы глебы і сяўбе збожжавых і зернебабовых культур. За высокія паказчыкі на сяўбе кукурузы падзячнымі пісьмамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункамі адзначаны Аляксандр Курыла (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Уладзімір Новік (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Станіслаў Калошыч (ААТ «Шашкі»), а таксама Алег Жытко (СФГ «Сула»), які вызначыўся на пасадцы бульбы.

 

ПАКАЗЧЫКІ СТАБІЛЬНЫЯ

Падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі за першы квартал бягучага года. Па вытворчасці малака і мяса наш раён працуе стабільна і займае 21 прыступку ў рэйтынгу сярод 118 раёнаў. Па надоях малака ад каровы лідзіруе Гродзенскі раён з паказчыкам 1904 кілаграмы, у аўтсайдарах – Шумілінскі Віцебскай вобласці з вынікам 494 кілаграмы. Па таварнасці малака нашы жывёлаводы знаходзяцца ў сярэдзіне як у вобласці, так і ў рэспубліцы. Комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства перамясціўся вышэй на некалькі пазіцый і займае пятнаццатае месца. На першай прыступцы – ДП «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна.

 

ВЫСОКІЯ ПРЫБАЎКІ

У лідары па вырошчванні мяса ялавічыны выйшлі жывёлаводы ААТ «Агранёманскі». Асаблівай стараннасцю на МТФ «Ператокі» вылучаецца цялятніца Зінаіда Шашко, якая даглядае 115 цялят. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе гадаванцаў па групе складаюць 927 грамаў, плюс 185 грамаў да адпаведнага леташняга перыяду. Шчыра завіхаюцца на заключным адкорме бычкоў аператары Тадэвуш Цвірка і Васілій Мазур. З пачатку года імі вырашчана 41,7 тоны мяса ў жывой вазе, жывёла штодзень прыбывае ў сярэднім па 1237 грамаў. На МТФ «Залужжа» паказвае прыклад у рабоце Аляксандр Сахута, цялушкі ўзнаўлення за дзень становяцца цяжэйшымі больш як на 950 грамаў.

 

ПРАЦАВІТАЯ СЯМ’Я

На жывёлагадоўчай ферме «Янкавічы» ТАА «СЖК «Налібакі» ўтрымліваецца каля 600 галоў буйной рагатай жывёлы – цялушкі ўзнаўлення і бычкі на адкорме.

– Калектыў сумленны, паслухмяны, – расказвае брыгадзір Аліна Шумчык. – Людзі стараюцца, дастаткова кармоў, таму атрымліваем стабільна высокія сярэднясутачныя прывагі.

Вылучаюцца стараннасцю жывёлаводы Ядвіга Чарняўская, Анатолій Емельяновіч, Дзмітрый Касцюкевіч, Франц Карніцкі. Палову калектыву складаюць працавітыя сем’і Віктара і Ганны Камейшаў і іх дачкі Анастасіі з мужам Аляксеем Акулікам.

 

ГАТУНКАМ «ЭКСТРА» – БОЛЬШ ЗА ПАЛОВУ

За чатыры месяцы бягучага года на малочныя заводы гаспадаркамі раёна адгружана 27701,8 тоны малака ў заліковай вазе. Самыя буйныя пастаўшчыкі ААТ «Агранёманскі» і ТАА «СЖК «Налібакі». Гатункам «экстра» рэалізавана 15811,5 тоны, што складае 57,1 працэнта ад агульнай колькасці, а вышэйшым залічана перапрацоўшчыкамі 9538,1 тоны – 34,4 працэнта. Па-ранейшаму самая высокая яна застаецца ў ААТ «Каганец», «Агранёманскі» і «Вялікі Двор», «экстрай» з гэтых таварыстваў паступіла на заводы 99,2, 93,3 і 92,1 працэнта прадукцыі. У красавіку якасць малака крыху знізілася, першым гатункам прададзена 10,2 працэнта. Тлустасць малака застаецца на ўзроўні і ўвогуле складае 3,87 працэнта, самая высокая яна ў налібаччан – 4,14 працэнта.

 

ДА ДЗЕСЯЦІТЫСЯЧНАЙ ВЯРШЫНІ

Вынікі работы жывёлаводаў раёна за чатыры месяцы бягучага года сведчаць, што жывёлаводы МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» мэтанакіравана рухаюцца да дзесяцітысячнага рубяжу па надоях малака ад каровы. Яны ўжо атрымалі ў сярэднім ад кожнай каровы па 3276 кілаграмаў, а наперадзе самы малочны сезон – летне-пашавы. Не саступаюць прызавых прыступак работнікі МТФ «Целяхі» і «Цэнтр» з ТАА «СЖК «Налібакі», якія маюць паказчыкі 2964 і 2890 кілаграмаў, на чацвёртым і шостым месцах іх калегі з МТФ «Церабейнае» і «Пруды» з вынікамі 2864 і 2665 кілаграмаў. Пятае месца займаюць жывёлаводы МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства, якія апусціліся на радок ніжэй, атрымалі па 2814 кілаграмаў малака ад каровы. На сёмай пазіцыі працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» з надоем 2628 кілаграмаў. Наступныя тры месцы за сумленнымі работнікамі фермаў ААТ «Каганец». Жывёлаводы МТФ «Ячонка» пастараліся і прыбавілі ў вытворчасці, яны маюць вынік 2553 кілаграмы, што дазволіла калектыву перамясціцца на восьмае месца. У кагорце лепшых працаўнікі МТФ «Засулле» і «Зарэчча» з паказчыкамі 2543 і 2411 кілаграмаў.

Услед за дзясяткай-лідарам размясціліся калектывы МТФ «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства, МТК «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра», МТФ «Казейкі» ААТ «Агранёманскі» і МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» з вынікамі 2347, 2283, 2229, 2227 і 2199 кілаграмаў малака ў сярэднім ад кожнай каровы і маюць магчымасць павысіць свой рэйтынг.

 

ЛЕПШЫЯ Ў ПРАФЕСІІ

Дзевяць аператараў машыннага даення гаспадарак раёна з пачатку года надаілі ад кожнай каровы сваёй групы звыш трох тысяч кілаграмаў малака. У лідзіруючай групе месцы размеркаваліся наступным чынам: першыя чатыры прыступкі па-ранейшаму за руплівымі працаўніцамі МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» – Людмілай Зянько, Тамарай Патапавай, Інай Дзядовіч і Нонай Філінай, якія маюць паказчыкі адпаведна 3443, 3335, 3235 і 3099 кілаграмаў. Патапава і Філіна маюць прыбаўку па надоях да адпаведнага перыяду мінулага года больш за тону кожная. На пятым і шостым месцах – шчырыя работніцы ТАА «СЖК «Налібакі» Наталля Банадысева і Ганна Саланкевіч, якія надаілі 3097 і 3083 кілаграмы, сёмае і восьмае месцы дзеляць Святлана Бабрыковіч і Алена Гаптар з вынікам 3039 кілаграмаў, на дзявятым – Таццяна Чэмка з ААТ «Каганец», якая надаіла 3024 кілаграмы. Замыкае дзясятку мацнейшых налібаччанка Вольга Гафурава, якая мае паказчык 2995 кілаграмаў. У ліку лепшых – Галіна Чыжэўская, Святлана Рынкевіч, Алеся Дубіцкая, Жанна Калпак (ТАА «СЖК «Налібакі»), Аксана Маліноўская (ААТ «Каганец»), Людміла Марзалюк, Наталля Васечка, Алена Швагерус, Наталля Хмель, Таццяна Ціменка (ААТ «Вялікі Двор»), Алена Арцюховіч (ААТ «Жацерава») – руплівіцы фермаў надаілі 2800 – 2900 кілаграмаў малака ад каровы.

 

ЯК СПРАЦАВАЛІ Ў КРАСАВІКУ

У красавіку бягучага года на малочнатаварных фермах раёна надоена 7698,5 тоны малака, што на 178 тон больш за адпаведны леташні перыяд, аднак гэта менш, чым у сакавіку. За мінулы месяц больш прыбавілі па валавым надоі жывёлаводы ААТ «Рубяжэвічы», «Вішнявецкі-агра» і «Шашкі», а змінусавалі працаўнікі фермаў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Вішняўчане і шашкоўцы маюць і вышэйшую прыбаўку па надоях малака ад каровы. Змінусавалі па гэтым паказчыку шэсць гаспадарак. Па выніках работы за чатыры месяцы змяненняў у рэйтынгавай табліцы няма. Аднак з надыходам сезона вялікага малака такая верагоднасць існуе: у выйгрышы будзе той, хто найлепш падрыхтаваўся да летне-пашавага перыяду.Таварнасць малака павялічылася на 0,2 працэнта.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеся Пермінава працуе аператарам машыннага даення на малочнатаварнай ферме «Зарэчча» ААТ «Каганец». Працоўны стаж яе ў данай прафесіі складае звыш дзесяці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика