На бальнічнай кухні. 21.by

На бальнічнай кухні

12.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

090618d

У цэнтральнай раённай бальніцы ёсць службы, якія не надта прыкметныя, але без функцый якіх не можа дзейнічаць медыцынская ўстанова. У ліку іх і харчблок. Штодзень тут гатуецца больш за 200 абедаў для пацыентаў 11 стацыянарных аддзяленняў. Існуе дарослае і дзіцячае меню, асобна рыхтуюцца абеды для тых, каму прапісана дыета. Для радзільнага, акушэрскага, дзіцячага аддзяленняў, а таксама для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны –асобнае меню, якое ўключае дадатковыя сняданак і падвячорак.

Усе работнікі з задавальненнем і ўдзячнасцю кіраўніцтву медыцынскай установы гавораць аб тым, што ў мінулым годзе праведзены капітальны рамонт харчблока: не толькі адрамантаваны сцены, падлога, столь, але заменена і абсталяванне на новае, сучаснае, устаноўлены новыя харчаварачны кацёл, шафа для смажання, часткова заменена халадзільнае абсталяванне, з’явіліся гароднінарэзка, бульбачыстка і іншыя сучасныя прылады для аблягчэння працы работнікаў сталовай. За кошт дэмантажу аб’ёмнага састарэлага абсталявання вызваліліся плошчы, што стварыла камфортныя ўмовы для працы. Спаўна ўсё гэта можа ацаніць кухонная работніца Галіна Язвінская, якая 30 гадоў працуе на адным месцы. Яна параўноўвае ўмовы працы ранейшыя і цяперашнія і гаворыць, што ўсё памянялася кардынальна. Гэта аблягчае працу, стварае добры настрой, стымулюе падтрымліваць інвентар, памяшканне ў бездакорным санітарным парадку.

Повар Алена Печкурова, кухонныя работнікі Галіна Крамко, Людміла Кухарчык, якія былі на змене, адзначалі, што на работу ідуць з задавальненнем, склаўся дружны калектыў. Кухонныя работнікі паспяваюць бездакорна выканаць свае функцыянальныя абавязкі і дапамагчы паварам. Наогул, пазменна ў харчблоку бальніцы працуюць чатыры повары і пяць кухонных работнікаў. Повар Алена Страшко мае самы вялікі стаж работы сярод сваіх калег – больш за 10 гадоў. Павары Марына Сырых, Марыя Сіцянкова, Алена Печкурова – таксама прафесіяналы, якія прыйшлі ў бальнічную сталовую з вопытам работы. У ліку кухонных работнікаў разам з Галінай Язвінскай, Галінай Крамко, Людмілай Кухарчык адказна працуюць Таццяна Лянцэвіч і Святлана Лявончык.

Кантралюе работу харчблока, складае меню, клапоціцца аб якасці прадуктаў і страў медсястра-дыетолаг Аксана Нарышкіна. Уся яе прафесіянальная дзейнасць звязана з работай у медыцынскай установе. Доўгія гады яна працавала медыцынскай сястрой у дзіцячым аддзяленні райбальніцы. Апошнім часам прайшла перанавучанне і выконвае абавязкі медыцынскай сястры з іншым профілем дзейнасці. Аксана Віктараўна гаворыць, што на кожным рабочым месцы ў райбальніцы – работа ўдзячная і высакародная. Карміць хворых, ствараць ім настрой, умацоўваць сілы падчас праходжання лячэння – прыемныя клопаты. Вынік такой рупнасці – удзячнасць, якую пастаянна адрасуюць пацыенты райбальніцы паварам за смачныя абеды.

Рабочы дзень на бальнічнай кухні пачынаецца з самай раніцы. Такі рэжым патрабуе ад працаўнікоў устаць на досвітку, заступіць на працу і, пакуль ажывіцца наваколле ў новым дні, падрыхтаваць для пацыентаў сняданак.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: пазітыў Галіны Язвінскай; медсястра-дыетолаг Аксана Нарышкіна здымае пробу з поварам Марыяй Сіцянковай; дружна працуюць Галіна Крамко, Алена Печкурова і Людміла Кухарчык.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральнай раённай бальніцы ёсць службы, якія не надта прыкметныя, але без функцый якіх не можа дзейнічаць медыцынская ўстанова. У ліку іх і харчблок. Штодзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика