Во время летней трудовой практики ушачские школьники и помогают растить урожай на участке. 21.by

Во время летней трудовой практики ушачские школьники и помогают растить урожай на участке

12.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лета – цудоўная пара для адпачынку. Але ва Ушацкай школе не забываюць пра наступны навучальны год. Каб у сталовай заўсёды гатавалі смачныя, разнастайныя і больш танныя абеды са сваёй агародніны, на прышкольным участку зараз надзвычай ажыўлена. Цяпліцай, у якой пасаджаны таматы, агуркі, займаецца непасрэдна тэхперсанал навучальнай установы, а за культурамі, высаджанымі ў адкрыты грунт, ажыццяўляюць догляд вучні 5-8 класаў, якія з бягучага тыдня праходзяць летнюю працоўную практыку.

Штодзень азы агратэхнікі на прышкольным участку спасцігаюць каля 30 школьнікаў. Дапамагаюць жа ім у гэтым вопытныя педагогі, аматары агароднай справы Алена Васільеўна Шынкоўская і Ларыса Аркадзьеўна Струй. З 8 да 10 гадзін раніцы шчыруе працоўны дэсант на градках з буракамі, цыбуляй, капустай, кабачкамі і іншымі культурамі. Клопатаў хапае ўсім! Так, на момант нашага візіту хлопцы займаліся праполкай фасолі. “Часу няма, каб перадыхнуць!” – зазначалі тыя і, напэўна, каб даць фору дзяўчатам, што працавалі побач, з зайздроснай хуткасцю пераходзілі на новыя “плантацыі”. Прадстаўніцам жа прыгожай паловы, сапраўды, дасталася няпростая місія: трэба было вызваліць ад пустазелля градкі з морквай. “Ва ўмовах сухога надвор’я і запозненай пасадкі гэтай культуры даводзіцца змагацца літаральна за кожны ўсход, – зазначыла “куратар” дзявочай групы А.Шынкоўская. – Але бачу адказнасць школьнікаў да пастаўленай задачы, таму ўпэўнена, што ўраджай вырасце неблагі”.

Усяго за некалькі дзён праведзенай ва Ушачах працоўнай практыкі прышкольны ўчастак значна пачысцеў. Аднак наперадзе ў вучняў нямала клопатаў: трэба перыядычна праполваць “культурныя” насаджэнні, падкормліваць іх, а ў сухое надвор’е і паліваць. Зрэшты, усё гэта – не толькі магчымасць дапамагчы роднай школе забяспечыць сябе якаснымі прадуктамі, але і вельмі важны ўрок працы на зямлі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета – цудоўная пара для адпачынку. Але ва Ушацкай школе не забываюць пра наступны навучальны год. Каб у сталовай заўсёды гатавалі смачныя, разнастайныя і больш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика