Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

12.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні ў ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 17 кг дзікарослых канопляў. Паступілі заявы аб крадзяжах веласіпеда ў райцэнтры, металічнага вагончыка з тэрыторыі фермерскай гаспадаркі паблізу в. Ясянёўка, маёмасці з дачнага дома ў Свіслачы, 3 туй на могілках “Прудок”.

РАСК

2 крымінальныя справы распачаты па фактах крадзяжу веласіпедаў, 3 — у дачыненні да раней судзімага асіпаўчаніна, які ў снежні-2017 выкраў залаты пярсцёнак, сёлета — пнеўматычны пісталет і відэакамеру.

Загадчык магазіна Глускага райста, якая з’яўлялася матэрыяльна-адказнай асобай, у сакавіку-маі скрала звыш 690 рублёў.

16-гадовы хлопец і раней судзімая 44-гадовая жанчына знялі 500 рублёў з раней выкрадзенай банкаўскай карткі мясцовай жыхаркі.

5 чэрвеня непрацуючы мінчанін угнаў аўтамабіль з двара дома ў аг. Жорнаўка. Машына вернута гаспадару ў тэхнічна няспраўным стане.

Несудзімы асіпаўчанін 31 мая выкраў у Дрычынскім лясніцтве 64,2 кубаметра дзелавой драўніны коштам 2820 руб.

Вечарам 9 чысла ў кафэ на вул. 60 гадоў  Кастрычніка нецвярозы раней двойчы судзімы мясцовы жыхар ударыў нажом мінчаніна, пашкодзіў электрагрыль, касавы апарат і шалі.

ДАI

Папярэджана 85 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 5 “бяспраўнікаў”, 6 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 3 ДТЗ.

Увага! Па 19 чэрвеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане ап’янення і асобамі, якія не маюць права кіравання.

Дэпартамент аховы

Узбуджаны 2 крымінальныя справы; да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнута 6 чалавек, з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе — 8, за здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства — па 2, іншыя правапарушэнні — 8. У райаддзел міліцыі дастаўлены 4 непаўналетнія, якія пасля    23 гадзін знаходзіліся на вуліцы без суправаджэння дарослых.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыс-тання, 3 — рыбалоўства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні ў ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 17 кг дзікарослых канопляў. Паступілі заявы аб крадзяжах веласіпеда ў райцэнтры, металічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика