Світанкі новага жыцця пад гукі вечна маладога вальса… (рэпартаж з выпускнога вечара ў Іёдскай школе). 21.by

Світанкі новага жыцця пад гукі вечна маладога вальса… (рэпартаж з выпускнога вечара ў Іёдскай школе)

12.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8501 (Копировать)Няўмольны рух жыцця і хуткаплынны.

Вось і для вас прыйшоў расстання час.

Хвалюючыя ціхія хвіліны

Яшчэ ўспамінам вернуцца не раз.

У Іёдскай дзіцячы сад—сярэдняй школе, як і ў тысячах школ рэспублікі, 9 чэрвеня адбылася падзея, якую з хваляваннем чакалі сёлетнія адзінаццацікласнікі — выпускны баль. Напэўна, няма ў жыцці больш хвалюючага моманту, чым той, калі ў апошні раз заходзіш у дзверы роднай школы яе вучнем, а пакідаеш на ранішнім світальным золку — дарослым, самастойным чалавекам.

Дырэктар навучальнай установы Раіса Пятроўна Лагунёнак, якая вітала прысутных гасцей у пачатку ўрачыстасці, адзначыла, што ўвесь педагагічны калектыў школы з вялікім хваляваннем у душы развітваецца з выпускнікамі 2018 года. Поўныя дабрыні і шчырасці словы гучалі з яе вуснаў для адзінаццацікласнікаў і іх бацькоў. Затым Раіса Пятроўна ўручыла атэстаты сталасці юнакам і дзяўчатам — дакумент, які дае пуцёўку ў іх самастойнае жыццё.

На свяце прысутнічаў старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.

  • Паважаныя выпускнікі, вы сёння робіце першы крок у дарослае жыццё, — сказаў кіраўнік раёна. — Цяпер перад вамі адкрыты шляхі, па якіх вы будзеце самастойна крочыць, дабівацца поспехаў і намечаных планаў. Жадаю, каб кожны з вас не збочыў са сваёй жыццёвай дарогі, а заўсёды ўпэўненым крокам ішоў да дасягнення пастаўленых мэт.

Дзмітрый Міхайлавіч у якасці падарунка ўручыў для патрэб навучальнай установы сертыфікат на набыццё электрычнага воданагравальніка. З заканчэннем школы павіншавала адзінаццацікласнікаў і метадыст Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Марына Вітальеўна Лугаўцова. Яна была вельмі ўражана, што на свяце прысутнічае вялікае мноства людзей — родных, знаёмых, сяброў сённяшніх выпускнікоў. Асабліва яе кранула шчырасць, з якой кожны з прысутных віншаваў юнакоў і дзяўчат з заканчэннем школы.

— Кожны сённяшні выпускнік узбагаціў маю душу, — узрушана сказала ў час урачыстасці класны кіраўнік Алена Міхайлаўна Тарасевіч. — Гэтыя дзеці такія розныя, але змаглі зразумець сябе, адзін аднаго, пасябравалі, назаўсёды звязалі свой лёс адным важным, каштоўным словам — аднакласнікі.

У сваю чаргу выпускнікі аддзячылі за гады вучобы, за атрыманыя грунтоўныя веды ўсіх сваіх настаўнікаў, з кім прайшлі адзінаццаць год навучання ў сценах роднай школы.

Пад урачыстую музыку ўсе мелі магчымасць прагледзець на экране самыя цікавыя і запамінальныя моманты школьнага жыцця цяперашніх выпускнікоў — з першага ў іх жыцці школьнага званка і да апошняга.

Адным з самых кранальных момантаў выпускнога балю стаў вальс, пад чароўныя гукі якога павольна закружыліся разам бацькі са сваімі дзецьмі-выпускнікамі.

Безумоўна, кожны з іх, узяўшы ў рукі компас жыцця, выбера ўласную дарогу. У любой прафесіі галоўнае —  годна несці па жыцці ўсё, чаму навучыла школа, не згубіць дабрыню, спагаду і сардэчнасць, якую ўклалі ў сваіх вучняў настаўнікі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_8378 (Копировать) IMG_8381 (Копировать) IMG_8382 (Копировать) IMG_8384 (Копировать) IMG_8385 (Копировать) IMG_8386 (Копировать) IMG_8388 (Копировать) IMG_8391 (Копировать) IMG_8398 (Копировать) IMG_8399 (Копировать) IMG_8407 (Копировать) IMG_8409 (Копировать) IMG_8410 (Копировать) IMG_8411 (Копировать) IMG_8412 (Копировать) IMG_8413 (Копировать) IMG_8415 (Копировать) IMG_8418 (Копировать) IMG_8420 (Копировать) IMG_8422 (Копировать) IMG_8429 (Копировать) IMG_8432 (Копировать) IMG_8434 (Копировать) IMG_8436 (Копировать) IMG_8437 (Копировать) IMG_8440 (Копировать) IMG_8441 (Копировать) IMG_8449 (Копировать) IMG_8450 (Копировать) IMG_8453 (Копировать) IMG_8456 (Копировать) IMG_8457 (Копировать) IMG_8462 (Копировать) IMG_8464 (Копировать) IMG_8465 (Копировать) IMG_8467 (Копировать) IMG_8480 (Копировать) IMG_8481 (Копировать) IMG_8489 (Копировать) IMG_8492 (Копировать) IMG_8495 (Копировать) IMG_8497 (Копировать) IMG_8499 (Копировать) IMG_8500 (Копировать) IMG_8502 (Копировать) IMG_8506 (Копировать) IMG_8510 (Копировать) IMG_8514 (Копировать) IMG_8515 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика